Нованёбныя ( ад — «новы», — «сківіца») — падклас птушак, які ахоплівае больш за 9000 відаў і пераважную большасць сучасных птушак. Супрацьпастаўлены падкласу бескілявых (Paleognathae).
Галоўнай асаблівасцю, якая адрознівае нованёбных птушак ад бескілявых, з'яўляецца структура паднебення. Апроч гэтага, асобых характарыстак не існуе: нованёбныя ўключаюць як лятаючых, так і нелятаючых птушак, напрыклад пінгвінаў. Найбольш буйным прадстаўніком нованёбных з'яўляецца кондар велічынёй да 1,3 метра і з размахам крылаў да 3,2 метра.
Першыя выкапні, у якіх знойдзены нованёбныя, датуюцца мелавы перыядам каля 70 мільёнаў гадоў назад. Паводле некаторых тэорый, нованёбныя паходзяць ад бескілявых і з'яўляюцца іх далейшым эвалюцыйным развіццём. Іншыя ж тэорыі сцвярджаюць, што нованёбныя існавалі раней за бескілявых і што апошнія ўсяго толькі падгрупа, у якой заблакаваны некаторыя гены нованёбных.
Сістэматыка Да нованёбных птушак адносяцца наступныя атрады: буслападобныя (Ciconiiformes) буравеснікападобныя (Procellariiformes) вераб’інападобныя (Passeriformes) гагарападобныя (Gaviiformes) голубападобныя (Columbiformes) гусепадобныя (Anseriformes) дзятлападобныя (Piciformes) жураўлепадобныя (Gruiformes) лялякападобныя (Caprimulgiformes) калібрыпадобныя (Trochiliformes) зязюлепадобныя (Cuculiformes) курападобныя (Galliformes) пеліканападобныя (Pelicaniformes) пінгвінападобныя (Sphenisciformes) паганкападобныя (Podicipediformes) папугаепадобныя (Psittaciformes) птушкі-мышы (Coliiformes) ракшападобныя (Coraciiformes) сеўцападобныя (Charadriiformes) рабкападобныя (Pteroclidiformes), у тым ліку саджы совападобныя (Strigiformes) сокалападобныя (Falconiformes) стрыжападобныя (Apodiformes) Trogoniformes Musophagiformes фламінгападобныя (Phoenicopteriformes)
Выкапні Атрад Odontopterygiformes уключае сямейства Pelagornithidae, групу выкапнёвых вялікіх марскіх птушак. Іх рэшткі былі знойдзены ва ўсім свеце ў горных пародах пачынаючы з позняга палеацэну і заканчваючы плейстацэнам.
*