Вальдэма́р — старажытнае германскае (стараверхненямецкае) мужчынскае імя.
Вядомыя носьбіты Кіраўнікі Каралі Швецыі Вальдэмар I Біргерсан (пам. 1302) — кароль Швецыі ў 1250-76
Каралі Даніі У дынастыі Эстрыдсена было некалькі каралёў з імем Вальдэмар (у дужках — гады кіравання) Вальдэмар I Вялікі (1157—1182) Вальдэмар II Пераможны (1202—1241) Вальдэмар III (1326—1329), які меў сына таксама Вальдэмара (не быў ні каралём Даніі, ні герцагам Шлезвіга), памерлага ў 1364 годзе Вальдэмар IV Атэрдаг (1340—1375) прынц Вальдэмар (1858—1939) — сын караля Даніі Крысціяна IX
Герцагі Шлезвігскія Галоўным чынам імі з'яўляліся дацкія каралі (праўда ў іншы час, чым кіраванне Даніяй), у дужках — гады герцагства Вальдэмар I Вялікі (1147—1157) Вальдэмар II, герцаг Шлезвіга (1182—1202) Вальдэмар III, герцаг Шлезвіга (1254—1272) — сын Абеля, таксама герцага Шлезвіга Вальдэмар IV, герцаг Шлезвіга (1283-?) Вальдэмар V (1325—1326, 1330—1364) — таксама кароль Даніі (гл. вышэй)
Іншыя Вальдэмар Веньямінавіч Вебер (нар. 1944) — рускі і нямецкі паэт, перакладчык. Вальдэмар Магунія (1902—1974) — нацыст, дзеяч НСДАП і СА. Вальдэмар Маршалэк (нар. 1942) — польскі спартсмен, удзельнік гонак на катэрах. Вальдэмар Тытгенс (1875—1917) — нямецкі вясляр, чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў 1900. Карл Вальдэмар Цыглер (1898—1973) — нямецкі хімік. Вальдэмар Зандберг (1927—1994) — савецкі акцёр. Вальдэмар Поўльсен (1869—1942) — дацкі інжынер, распрацаваў спосаб магнітнага запісу на дрот.
Гл. таксама Уладзімір
Катэгорыя:Мужчынскія імёны Катэгорыя:Імёны германскага паходжання Катэгорыя:Мужчынскія нямецкія імёны