Прынц Людвіг Фрыдрых Аляксандр Вюртэмбергскі (; — ) — другі сын герцага Фрыдрыха Яўгена Вюртэмбергскага, брат імператрыцы Марыі Фёдараўны.
Першапачаткова паступіў на прускую вайсковую службу і дасягнуў чыну генерал-маёра. У 1784 годзе ажаніўся з Марыяй Чартарыйскай (дачкой польскага князя Адама Казіміра Чартарыйскага), прызначаны галоўнакамандуючым літоўскай арміяй, у 1790 годзе атрымаў чын генерал-лейтэнанта. У вайне супраць Расіі 1792 года паводзіў сябе пасіўна, паказваў сябе хворым, адмовіўся ваяваць супраць расійскіх войскаў і пакінуў армію (у 1793 годзе яго жонка падала на развод і сышла ў манастыр).
У 1798 годзе ажаніўся другі раз з прынцэсай Генрыэтай Насау-Вайльбургскай; адна ўнучка прынца па матчынай лініі — Аляксандра Іосіфаўна, праўнучка — Марыя Тэкская, жонка брытанскага караля Георга V.
Ад прускага караля атрымаў ганаровае званне генерал-фельдмаршала, дзякуючы сваёй сястры, Марыі Фёдараўне — жонцы расійскага імператара Паўла I (кіраваў у 1796—1801) паступіў на рускую службу і прызначаны губернатарам Рыгі.
У 1807 годзе вярнуўся ў Вюртэмберг, прызначаны камандуючым гвардыяй і войскамі ў Вюртэмбергу.
Дзеці Ад першага шлюбу (1784—1793) з Марыяй Чартарыйскай: Адам (16 студзеня 1792—27 ліпеня 1847)
Ад другога шлюбу з Генрыэтай Насау-Вальбургскай: Марыя Даратэя (1797—1855), жонка з 1819 года эрцгерцага Іосіфа (1776—1847) Амалія Тэрэза (1799—1848), жонка з 1817 года Іосіфа, герцага Саксен-Альтэнбургскага (1789—1868) Паўліна Тэрэза (1800—1873), жонка з 1820 года свайго кузена Вільгельма Вюртэмбергскага (1781—1864) Елізавета Александрына (1802—1864), жонка з 1830 года прынца Вільгельма Бадэнскага (1792—1859) Аляксандр (1804—1885), заснавальнік лініі герцагаў Тэкскіх.
Спасылкі Падзеі 1792 года Радаслоўе Вюртэмбергскага дому
Катэгорыя:Вюртэмбергскі дом Катэгорыя:Прускія генерал-фельдмаршалы Катэгорыя:Генералы I Рэчы Паспалітай