Таўталагі́чная ры́фма — паўтор у канцы вершаваных радкоў адных і тых жа словаў. Разнавіднасцю таўталагічнай рыфмы ва ўсходняй паэзіі з’яўляецца рэдыф. Сустракаецца таўталагічная рыфма ў вуснай народнай творчасці: Дзеўка — ад вады, Хлопец — да вады:  —Пастой, пастой, дзяўчыначка, Дай каню вады.

Прыклад з сучаснай паэзіі: Слепіць вочы ён, снег, І дарогі разбег. І ты мружысся: «Снег!.. Што за студзеньскі снег!..» (А. Лойка «Снег»)

Крыніцы

Літаратура

Тавтологи́ческая ри́фма // Квятковский А. П. Поэтический словарь / Науч. ред. И. Роднянская. — М.: Сов. Энцикл., 1966. — С. 294—295. — 376 с.

Катэгорыя:Рыфма і фоніка