Кла́ўзула () — заключныя склады вершаванага радка пасля апошняга націскнога склада. Сугучныя клаўзулы ўтвараюць рыфму. Клаўзулы з'яўляюцца адным з асноўных рытмастваральных кампанентаў сілабічнага, сілаба-танічнага і танічнага вершаў. Ад характару клаўзулаў залежыць рытмічны малюнак вершаваных радкоў. Як і іншыя рытмічныя адзінкі (пірыхіі, спандэі, лагічныя націскі і інш.), клаўзулы надаюць рытмічнаму малюнку верша своеасаблівасць, адметнасць.
Тыпы клаўзулаў Мужчынскія — пасля націску складоў няма. Жаночыя — адзін склад пасля націску. Дактылічныя — два склады пасля націску. Гіпердактылічныя — тры і больш складоў пасля націску.
Літаратура
Катэгорыя:Антычная метрыка Катэгорыя:Метрычнае вершаскладанне Катэгорыя:Метрыка Катэгорыя:Паэзія Катэгорыя:Сілаба-танічнае вершаскладанне