Юрый Васілевіч Якаўлеў (, Масква — ) — расійскі . Народны артыст СССР (1976). Дзяржаўная прэмія Расіі (1970, 1994), Дзяржаўная прэмія СССР (1979).
Біяграфія Скончыў Тэатральнае вучылішча імя Б. Шчукіна (1952). Працаваў у Маскоўскім тэатры імя Я. Вахтангава. Яго мастацтва вызначалася лёгкасцю гульні, псіхалагізмам, стрыманай эмацыянальнасцю, артыстызмам, дакладным пачуццём стылю і жанру твора, арыстакратычнасцю.
Сярод роляў: Гарацыа («Гамлет», Шэкспіра), Маёр («Дамы і гусары», А. Фрэдры), Панталонэ («Прынцэса Турандот», К. Гоцы), Рыкарда, Каладжэра дзі Спелта («Філумена Мартурана», «Вялікая магія», Э. Дэ Феліпа), Балангброк («Шклянка вады» Э. Скрыба), Кларк («Вясёлыя хлопцы», Н. Саймана), Моцарт («Маленькія трагедыі» А. Пушкіна), Карэнін («Жывы труп» Л. Талстога), Глумаў, Дудукін («На ўсялякага мудраца хапае прастаты», «Без віны вінаватыя» А. Астроўскага, Казанова сямідзесяці трох гадоў («Тры ўзросты Казановы» паводле п’ес М. Цвятаевай).
З 1956 года здымаўся ў кіно: князь Мышкін («Ідыёт», 1958), паручнік Ржэўскі («Гусарская балада», 1962), Сціва Аблонскі («Ганна Карэніна», 1968), домакіраўнік Бунша і цар Іван Грозы («Іван Васілевіч мяняе прафесію», 1973), Іпаліт («Іронія лёсу, альбо З лёгкай парай!», 1975), Бі («Кін-дза-дза!», 1986), «Пастка для адзінокага мужчыны» (1990).
Народны артыст СССР, карыфей Вахтангаўскага тэатра Юрый Якаўлеў памёр у бальніцы 30 лістапада 2013 года пасля цяжкай працяглай хваробыhttp://nekrolog.pro/russia/nekrologi-rossii/10181-skonchalsya-akter-teatra-i-kino-yurij-yakovlev .
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у вобласці літаратуры і мастацтва Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя К. С. Станіслаўскага Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Крыштальная Турандот Катэгорыя:Постаці Тэатра імя Вахтангава Катэгорыя:Выпускнікі Тэатральнага інстытута імя Барыса Шчукіна Катэгорыя:Ганаровыя члены РАМ Юрый Васільевіч Катэгорыя:Постаці Уфы