Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар бернардзінак — страчаны рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Гродна, заснаваны ў 1621 годзе. З мая 1854 года перададзены Барыса-Глебскаму праваслаўнаму манастыру. На месцы кляштара знаходзіцца Гродзенскі абласны драматычны тэатр.
Гісторыя
У 1621 годзе жамойцкі староста Геранім Валовіч заснаваў кляштар бернардзінак на пляцах, выкупленых бернардзінкамі і падканцлерам літоўскім Казімірам Сапегам ад вялікага пісара літоўскага Януша Скуміна Тышкевіча ў 1619 годзе і Ежы Сцыпіёна дэль Кампа ў 1621 годзе. Да сярэдзіны ХІХ ст. кляштар выведзены за штат, там заставалася толькі некалькі старых манашак. Зачынены ў 1853 годзе.
У маі 1854 годзе перададзены мужчынскаму Барысаглебскаму праваслаўнаму манастыру. У 1893 годзе тут асвечаны храм у імя прападобнага Афанасія Берасцейскага. У іканастасе змясцілі ікону Маці Божай Адзігітрыі з Каложы.Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Гродна-Wrocław, 2012. С. 231.
З 1918 года Барыса-Глебскі манастыр стаў цэнтрам беларускага жыцця, калі сюды падчас Першай Сусветнай вайны з Краснастокскага манастыра з-пад Беластока пераведзены дзіцячы прытулак для дзяўчынак. У 1916—1930 гадах у ім дзейнічала беларускія школа і канцылярыя Беларускай вучыцельскай рады, сакратарыят Беларускага пасольскага клуба і Беларуская школьна-прытулкавая рада, Беларускі камітэт помачы пацярпелым ад вайны і рэдакцыя газеты «Селянская гутарка», беларуская кнігарня і Гродзенскае адьдзяленне Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У манастарскіх келлях жылі А. Грыкоўскі, Л. Дзекуць-Малей, А. Кухарчук, А. Шах, С. Кішко, Станіслава Буйло, Д. Лічыцкі, М. Амельянчык, Е. Буднік, Л. Лукашык і іншыя беларусыАндрэй Чарнякевіч. Старонкі гісторыі Беларускай Гародні — Прытулак для беларускіх дзетак .
У 1930-я гады — у кляштары арганізавана кравецкая гімназія.
Рашэннем Гарвыканкама ў чэрвені 1951 года былы касцёл, які займала Будаўніча-мантажнае ўпраўленне № 3, перададзены на баланс гродзенскаму «Горпищеторгу» пад склад. У 1959 годзе пазначаны як інтэрнат тонкасуконнага камбіната.
У 1977—1984 гадах на месцы кляштара пабудаваны Гродзенскі абласны драматычны тэатр.
Крыніцы
Літаратура Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. — Гродна-Wrocław, 2012.
Спасылкі
Андрэй Чарнякевіч. Старонкі гісторыі Беларускай Гародні — Прытулак для беларускіх дзетак Гродна. Кляштар бернардзінак
Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Гродна Катэгорыя:Колішнія кляштары Беларусі Катэгорыя:Колішнія манастыры Беларусі