Барыс Яўсеевіч Малкін (, Прылукі, Чарнігаўская губерня — , Мінск) — беларускі мастак, графік, сцэнограф, ілюстратар.
Біяграфія Скончыў Кіеўскую вышэйшую школу мастацтваў (1929). Працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР (1929—1936). Браў удзел у мастацкіх выстаўках з 1929 года. Працаваў у сцэнаграфіі, кніжнай і станковай графіцы.
Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках.
Творчасць Аформіў спектаклі ў тэатры імя Я. Купалы («Партызаны» (1938) і «Мілы чалавек» (1945) К. Крапівы, «Паўлінка» (1944) і «Прымакі» (1944) Я. Купалы, «Позняе каханне» А. Астроўскага (1944), «Маладая гвардыя» А. Фадзеева (1947), «Спадарыня міністэрка» Б. Нушыча (1956), «Востраў Афрадыты» А. Парніса (1960)); у тэатры імя Я. Коласа («Ірынка» К. Чорнага (1941)); у Рускім тэатры БССР («Карчмарка» К. Гальдоні (1951) і «Шальныя грошы» А. Астроўскага (1951)).
Жонка — актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Вера Пола. Пасля смерці мужа была ініцыятарам яго персанальнай выстаўкі, якая адбылася ў 1974 годзе ў Мінску, у будынку Саюза мастакоў БССР на Цэнтральнай плошчы. У дзвюх невялічкіх выставачных залах атрымалася змясціць амаль чацвёртую частку з прадстаўленых работ — малюнкаў, эстампаў, плакатаў, жанравых кампазіцый, партрэтаў, нацюрмортаў.
Спасылкі Малкин Борис Евсеевич
Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза мастакоў БССР Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнографы Беларусі Катэгорыя:Мастакі-ілюстратары Беларусі Катэгорыя:Яўрэйскія мастакі