«Хтосьці любіць гарачае» () — музычная камедыя рэжысёра і прадзюсара Білі Уайлдэра, адна з цэнтральных работ рэжысёра.
У галоўных ролях зняліся Тоні Кёртыс, Джэк Леман і Мэрылін Манро. Сцэнарый камедыі быў створаны па матывах французскага фільма «Фанфары кахання» і яго аднайменнага рэмейку 1951 года, знятага ў Германіі. Карціна пра прыгоды двух музыкантаў, вымушаных хавацца ў жаночым абліччы ад гангстэраў; дзеянне разгортваецца ў ЗША ў часы сухога закона. У пракат карціна выйшла 29 сакавіка 1959 года, пры бюджэце ў $ 2,8 млн сабрала толькі ў Паўночнай Амерыцы каля $ 7 млн. З карціны пачалася шматгадовае паспяховае супрацоўніцтва Джэка Лемана з Білі Уайлдэрам. Фільм атрымаў прэмію «Оскар» і тры прэміі «Залаты глобус». Амерыканскі інстытут кінамастацтва абвясціў яго найлепшай камедыяй усіх часоў у ЗША. Песні, выкананыя ў фільме, у прыватнасці «I Wanna Be Loved by You», набылі вялікую папулярнасць. Фразы герояў ўвайшлі ў гутарковую англійскую мову.
Прэм’ерны паказ фільма «Хтосьці любіць гарачае» ў беларускай агучцы адбыўся ў 2018 годзе.Запрашаем першымі паглядзець легендарную камедыю «Хтосьці любіць гарачае» у беларускамоўным агучваньні ад студыі Gavarun_by!
Крыніцы
Спасылкі Сцэнар карціны
Катэгорыя:Кінакамедыі ЗША Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — камедыя ці мюзікл Катэгорыя:Нацыянальны рэестр фільмаў Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) Катэгорыя:Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Gavarun by Катэгорыя:Кінакамедыі 1959 года