Гуфніца, гафуніца, гауфніцаУ маскоўскай традыцыі 16 ст. (ад ад houf натоўп, куча, атрадМагчыма, ад сяр.-в.-ням. hūfe ад ст.-в.-ням. hūfo: ) — еўрапейскі тып лёгкай палявой гарматы 15—16 ст. з кароткім ствалом, якая пачаткова служыла для непасрэднай агнявой падтрымкі палкоў (гуфаў, адсюль назва).
Гуфніцы былі ўведзены ва ўжытак гусітамі, былі перанятыя ў Польшчы і ВКЛ (15 ст.), потым трапілі ў Маскоўскую дзяржаву (16 ст.).
З-за наяўнасці кароткага ствала гуфніцы залічваюцца да першых гаўбіц (або правобразаў гаўбіц), хоць з іх і не стралялі па навеснай траекторыіКабельскі, ВЭС-83.. У чэшскай мове сама назва houfnice перайшла да гаўбіц.
Канструкцыйна гуфніца падобная да малой бамбарды, і мела кароткі ствол (3,5—4 калібры) з вузейшай зараднай каморай (звычайна 1,5 кал.)Але былі і выключэнні: гуфніца перыяду 1375—1425 гадоў, знойдзеная ў прыгранічным тады горадзе Ржэве, пры калібры 122—127 мм мела агульную даўжыню 46 см і яе каморная i дульная часткі суадносяцца як 1,5:1. Маскоўская гауфніца 1542 году пры калібры 13 см мела рулю даўжынёй 1 м (7,5 кал.).. Калібр да 20—23 см. Кулі спачатку былі каменныя, пазней пачалі ўжываць падабенства карцечы — мяхі, напоўненыя дробным каменнем і кавалкамі жалеза, залітымі смалой. Пачаткова гуфніцы транспартаваліся на вазах, але хутка іх пачалі ставіць на двухколавыя (напр., брусовыя) лафеты з прыстасаваннямі вертыкальнага навядзення (напр., з дугавымі механізмамі).
: тарасніца, фоглер, бамбарда, гакаўніца.
Літаратура
Бохан Ю. М. Узбраенне войска ВКЛ другой паловы XIV — канца XVI ст. Мн.: Экаперспектыва, 2002. — 336 с. з іл. (Наклад — 300 экз.) Stanisław Kobielski. Polska broń palna. Zakład narodowy im. Ossolińskich, Wrocław, 1975. 201 c. C.23—25. С.181.
Катэгорыя:Гарматы