Генадзь Іосіфавіч Вялічка (1922—1999) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, снайперСнайперы ВАВ 1008-га стралковага палка 266-й стралковай дывізіі 3-й гвардзейскай арміі Паўднёва-заходняга фронту, старшы сяржант, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Нарадзіўся 15 лютага 1922 года ў вёсцы Лутна цяпер Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Беларус.

Скончыў 7 класаў, працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1941 годзе скончыў школу авіямеханікаў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. Снайпер 1008-га стралковага палка старэйшы сяржант Генадзь Вялічка з пачатку вайны па чэрвень 1943 года знішчыў са снайперскай вінтоўкі больш за 330 гітлераўцаў. Быў узнагароджаны імянной снайперскай вінтоўкай.

Быўшы выдатным стралком, Г. І. Вялічка стаў інструктарам снайперскай справы і падрыхтаваў для фронту чатырнаццаць снайпераў, якія пасля вынішчылі нямала варожых салдат і афіцэраў і за сваю ратную працу былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

З 1946 года лейтэнант Вялічка Г. І. — у запасе. Член ВКП(б)/КПСС з 1950 года. Працаваў у горадзе Каменск-Шахцінскі Растоўскай вобласці, быў дэпутатам гарсаветаВядомыя асобы горада Каменска: В.. У 1963 годзе скончыў электрамеханічны тэхнікум. З 1967 года жыў і працаваў у горадзе Янакіева Данецкай вобласці Украіны, затым пераехаў у Стаўрапольскі край — у горад Мінеральныя Воды.

Памёр 21 кастрычніка 1999 года. Пахаваны на грамадзянскіх могілках у Мінеральных ВодахМінеральныя Воды — Героі-мінералаводцы. .

Узнагароды Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераічнасць старэйшаму сяржанту Вялічка Генадзю Іосіфавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ ] 1051). Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга (1943), Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.

Памяць У горадзе Мінеральныя воды на алеі Герояў Савецкага Саюза мемарыяла загінуўшым мінералаводцам у Вялікай Айчыннай вайне ўсталяваны барэльеф Г. І. Вялічка. У Парку Перамогі Каменска-Шахцінскага Герою ўсталявана мемарыяльная дошка.

Літаратура

Спасылкі

Вялічка Генадзь Іосіфавіч ВОЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА --Мемуары-- Лелюшенко Д. Д. Москва-Сталинград-Берлин-Прага. Записки командарма. ГЕРОИ СОВЕТСКОГО СОЮЗА, ПРОЖИВАВШИЕ НА ДОНУ ПОСЛЕ ВЕЛИКОЙ ОТЕЧЕСТВЕННОЙ ВОЙНЫ

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Снайперы Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Члены КПСС