То́рстэйн Па́ўльсан, () — прэм'ер-міністр Ісландыі з 8 ліпеня 1987 да 28 верасня 1988.

Біяграфія Скончыў Камерцыйны каледж і Ісландскі ўніверсітэт, у 1974 абараніў дысертацыю, атрымаў ступень бакалаўра. Яшчэ ў гады вучобы пачаў займацца журналістыкай. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў у штодзённай газеце «Morgunblaðið», а пазней узначаліў рэдакцыю газеты «Vísir».

У 1979—1987 узначальваў саюз прадпрымальнікаў Ісландыі. У 1983—1999 быў дэпутатам Альтынга, у 1983—1991 быў старшынёй Партыі незалежнасці, пасля чаго прайграў Давіду Одсану. У 1985—1987 займаў пасада міністра фінансаў, у 1991—1999 — міністр рыбалоўства, юстыцыі і рэлігіі. Затым быў паслом Ісландыі ў Вялікабрытаніі і Даніі. У 2006—2009 — рэдактар газеты «Fréttablaðið».

Захапляецца рыбалкай, заўзяты аматар тэатра, шмат чытае, захапляецца музыкай. Жанаты, трое дзяцей, жонка — юрыст па прафесіі.

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Ісландыі Катэгорыя:Палітыкі XX стагоддзя