Сігб’ёрн Обстфелер, або Сігб’ёрн Обстфельдэр (; , Ставангер — , Капенгаген) — нарвежскі пісьменнік.

Обстфелер найболей вядомы як паэт-мадэрніст. Яго першы зборнік «Вершы» (Digte, 1893) — адзін з ранніх узораў нарвежскай літаратуры мадэрнізму. Спрабаваў сябе і ў жанры апавядання, а таксама пісаў п’есы. У творах заўважна моцны ўплыў французскага рэаліста Шарля Бадлера. Творы Обстфелера часта называюць літаратурным аналагам карцін Эдварда Мунка, які быў яго блізкім сябрам. Усё жыццё Обстфелер змяняў прафесіі, падоўгу не затрымліваючыся на адным месцы. Памёр ад сухотаў у Капенгагене ў 1900 годзе і пахаваны ў дзень, калі нарадзілася дачка — адзінае дзіця Обстфелера.

Беларускія пераклады Выбраная паэзія / Сігб’ёрн Обстфэльдэр. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 93, с. — («Паэты планеты»). Пераклад Л. Баршчэўскага.

Спасылкі Сціхні, цудоўная музыка ночы…

Катэгорыя:Нарвежскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Нарвегіі Катэгорыя:Нарвежскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Нарвегіі