Легуа́н () — востраў у Гаяне. Знаходзіцца ў вусці ракі Эсекіба. Плошча — каля 47 км². Насельніцтва (2007 г.) — 7700 чал.
Легуан сфарміраваны наносамі пяску і рачнога глею. Выцягнуты з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад на 16,14 км. Найбольшая шырыня — 5,28 км. Месціцца ў 26 км на паўночны захад ад Джорджтаўна, сталіцы Гаяны. Быў адкрыты ў 1499 г. іспанскімі канкістадорамі. Мяркуецца, што назва вострава паходзіць ад ігуан, якія калісьці насялялі дэльту Эсекіба.
Дзякуючы ўрадлівым глебам Легуан шчыльна населены, пераважна чарнаскурымі крэоламі і нашчадкамі выхадцаў з Усходняй Індыі. На востраве існуе 27 вёсак, жыхары якіх займаюцца сельскай гаспадаркай, вырошчваюць рыс, какосавыя пальмы, кукурузу, садавіну і гародніну, трымаюць буйную рагатую жывёлу. Большую частку вострава займаюць палеткі.
Легуан звязаны паромнай пераправай з усходнім берагам Эсекіба.
Спасылкі The world beyond Georgetown: Leguan Leguan My Beautiful Island I Hear Leguan Got Its Name From Iquana
Катэгорыя:Астравы Гаяны Катэгорыя:Астравы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Рачныя астравы