Мікі́цічы (, ) — хутар у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавета. Знаходзіцца за 43 км на паўночны ўсход ад Пружан, 40 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі Баранавічы — Брэст. Аўтамабільная дарога Клепачы — Варанілавічы — Юндзілы.

Гісторыя Паводле рэвізіі 1563 года ў Мікіціцкім войтаўстве, уласнасць Дабучынскага двару Кобрынскай эканоміі.

За расійскім часам — у Мікіціцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, маёнтак Трэмбіцкіх з фальваркамі Балабанаўка і Скопаўка, 1767 дзесяцінаў. На пачатку XX стагоддзя ў маёнтку 68 жыхароў.

За міжваеннай Польшчай — калонія, спярша ў аднайменнай гміне, а з 22 студзеня 1926 увайшла ў склад створанае гміны Пружана Пружанскага павета Палескага ваяводства.

З верасня 1939 года вёска ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 — у Ружанскім, з 25 снежня 1962 — у Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гродзенскай вобласці).

Да 18 чэрвеня 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Калазубскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023)..

У 2003 годзе 4 гаспадаркі, 4 жыхары.

Да 2009 года ўваходзіла ў склад Ружанскага сельсавета. Рашэннем Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў № 242 1 снежня 2009 сельсавет скасаваны, яго вёскі ўключаныя ў склад Ружанскага пасялковага савета.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ружанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пружанскага раёна