Тур Обрэстад (; — ) — нарвежскі пісьменнік, журналіст, гісторык і літаратуразнаўца. Аўтар звыш сарака кніг-зборнікаў вершаў, навэл, раманаў, біяграфій і перакладаў.
Біяграфія Літаратурны дэбют адбыўся ў 1966 годзе зборнікам паэзіі «Калізія» (Kollisjon) і зборнікам апавяданняў «Вецер» (Vind). У тым жа годзе Обрэстад быў ганараваны прэміяй для маладых пісьменнікаў імя Тар’ея Везаса.
У 60-я гады быў блізкі да літаратурнай групы Profil (па назве аднайменнага часопіса), куды таксама ўваходзілі Даг Сульстад і шэраг іншых аўтараў.
Палітычныя погляды пісьменніка фармаваліся галоўным чынам пад уплывам ідэй марксізму, што адбілася ў яго творах 70-х гадоў.
У 90-я гады ён актыўна займаўся даследчай дзейнасцю. На яго рахунку — біяграфіі Арнэ Гарборга і яго жонкі Хульды, манаграфія пра раман Гарборга «Мір», Вялікая манаграфія пра жыццё і творчасць Аляксандра Х’елланна, а таксама даследаванне, прысвечанае гісторыі фюльке Ругалан з самых старажытных часоў да 1350 года.
Доўгія гады працаваў у газеце Stavanger AftenbladТур Обрестад.
Крыніцы
Катэгорыя:Пісьменнікі Нарвегіі Катэгорыя:Паэты Нарвегіі Катэгорыя:Нарвежскамоўныя пісьменнікі