Летыцыя Крысціян Тайлер (;  — ) — першая жонка прэзідэнта Джона Тайлера і Першая лэдзі ЗША ў 1841 годзе і да самай смерці.

Біяграфія

Летыцыя вырасла на ранча ў Віргініі. Яна не мела адукацыі, але навучылася кіраваць плантацыяй і гадаваць дзяцей. У 1808 годзе яна сустрэла Джона Тайлера. Яны пажаніліся 29 сакавіка 1813 ў Сідар-Гроў. У іх было сем дзяцей. Двое памерлі ва ўзросце 27 гадоў, адзін у 33 гады. Сын Джон зрабіў палітычную кар’еру ў Вашынгтоне.

Яна ўвесь час знаходзілася дома з дзецьмі і толькі адзін раз на працягу зімы жыла ў Вашынгтоне. У 1839 годзе яна перанесла інсульт, пасля чаго перасоўвалася толькі ў інваліднай калясцы. Пасля інсульту яна не змагла выконваць абавязкі першай лэдзі, таму жонка сына Роберта, Прысцыла Тайлер, узяла на сябе абавязкі Першай лэдзі ва ўзросце 24 гадоў.

Спасылкі

Катэгорыя:Памерлі ад туберкулёзу