Браняно́сец — асноўны баявы карабель другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзя. Былі ў флатах многіх краін. Паводле спосабаў аховы на іх артылерыі падзяляліся казематныя, брустверныя і вежавыя. Існавалі браняносцы берагавой абароны і эскадраныя.
Браняносцы берагавой абароны прызначаліся для баявых дзеянняў у прыбярэжных раёнах, уваходзілі ў склад ВМФ шэрагу краін да канца Другой сусветнай вайны. Мелі вежавую артылерыю калібру 254 мм і больш, водазмяшчэнне да 8000 тон, хуткасць да 16 вузлоў.
Эскадраныя браняносцы прызначаліся для вядзення бою ў складзе эскадры. Мелі 4 гарматы 305-мм калібру, 6—12 калібру 152-мм, шмат гармат малога (да 76 мм) калібру, водазмяшчэнне 10—17 тысяч тон, хуткасць 18 вузлоў, далёкасць плавання да 8000 міль.
Крыніцы
Літаратура
Бронено́сец // Военный энциклопедический словарь. В 2 т. Т. 1. / Редкол.: А. П. Горкин, В. А. Золотарев, В. М. Карев и др. — М.: Большая Российская энциклопедия, «РИПОЛ КЛАССИК», 2001. — С. 229. — 848 с. — 5000 экз. — (Энциклопедические словари). — ISBN 5-85270-219-6 («БРЭ»); ISBN 5-7905-0994-0 («РИПОЛ КЛАССИК»); 5-7905-0995-9 (т. 1).
Спасылкі
Катэгорыя:Тыпы ваенных караблёў *