Іва́н Дзмі́трыевіч Вятро́ўУ крыніцах таксама сустракаецца іншы націск у прозвішчы: Ве́траў. () — беларускі дзяржаўны дзеяч. Пракурор БССР (1940—1941, 1944—1949), Міністр юстыцыі БССР (1953—1960). Заслужаны юрыст БССР (1972), Заслужаны работнік культуры БССР (1980).
Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Палескай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся 26 верасня 1905 года ў в. Саматэвічы Магілёўскай губерні (цяпер — Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці).
З 1925 года — на камсамольскай, з 1927 года — на партыйнай і савецкай рабоце ў Мсціслаўскім, Лёзненскім, Крупскім, Полацкім, Чэрыкаўскім раёнах, у Магілёве. Член КПСС з 1927 года.
У 1940 годзе скончыў Вышэйшую школу партыйных арганізатараў пры ЦК УКП(б). У 1940—1941 гадах — намеснік загадчыка аддзела кадраў ЦК КП(б)Б, Пракурор БССР.
У 1941—1942 гадах — у Чырвонай Арміі. З чэрвеня 1942 года — прадстаўнік ЦК КП(б)Б і БШПР на Заходнім фронце. Са жніўня 1943 упаўнаважаны ЦК КП(б)Б, ЦШПР, першы сакратар Палескага падпольнага абкама КП(б)Б, камандзір Палескага партызанскага злучэння.
У 1944—1949 гадах — Пракурор БССР.
У 1952 годзе скончыў Ваенную юрыдычную акадэмію Савецкай Арміі. У 1952—1953 гадах — пракурор Куйбышаўскай вобласці.
У 1953—1960 гадах — Міністр юстыцыі БССР.
Член ЦК КП(б)Б у 1940—1949 гадах, кандыдат у члены ЦК КПБ у 1954—1960 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1938—1963 гадах і Вярхоўнага Савета СССР у 1946—1950 гадах.
Аўтар ваенных мемуараўБратья по оружию. Мн., 1965..
Памёр 10 лютага 1986 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках.
Узнагароды Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Два ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэны ПНР, ЧССР Заслужаны юрыст БССР (1972) Ганаровы грамадзянін Мазыра (1974) Заслужаны работнік культуры БССР (1980).
Памяць
17 чэрвеня 2022 года ў Мазыры на будынку раённай пракуратуры адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар І. Д. Вятрова.
Крыніцы
Літаратура
Ветраў Іван Дзмітрыевіч // Памяць: Касцюк. р-н: гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мн., 2000. — С. 411.
Спасылкі Біяграфія Біяграфія Біяграфія Ветров Иван Дмитриевич // Праект «Партизаны Беларуси»
Министры . Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Неразрывная связь поколений: в преддверии Дня Победы почтили память бывших Министров юстиции – ветеранов Великой Отечественной. Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне Катэгорыя:Заслужаныя юрысты БССР Катэгорыя:Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР Катэгорыя:Пракуроры БССР Катэгорыя:Міністры юстыцыі БССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мазыра Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны