Мізэрыя () — традыцыйная польская салата з агуркоў у смятане. Яе падаюць, звычайна, як халодны гарнір да мяса і рыбы. Гатуецца салата з нарэзаных пласцінкамі свежых агуркоў са смятанай, соллю, перцам і кропам. Часам дадаюць воцат, цукар, мушкатовы арэх або іншыя прыправы. Як і з іншымі нацыянальнымі стравамі, ёсць шмат варыяцый рэцэпту. У нашы дні гэтую салату таксама вельмі часта падаюць да барбекю, бо яе лёгка гатаваць у вялікіх колькасцях.
Літаратура
Maria Lemnis, Henryk Vitry, W staropolskiej kuchni i przy polskim stole, Warschau 1986.
Катэгорыя:Польская кухня Катэгорыя:Салаты Катэгорыя:Стравы з агуркоў