Тэатр Дуніна-Марцінкевіча ― першы беларускі нацыянальны тэатр, створаны пісьменнікам і драматургам Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам. Існаваў у 1840—1850 гадах. thumb|Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч на беларускай паштовай марцы 2008 года
Гісторыя thumb|320px|Мінскі гарадскі тэатр, дзе паказваліся камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча У канцы 1840-х гадоў В. Дунін-Марцінкевіч, сабраўшы групу больш за 20 чалавек, паспрабаваў арганізаваць прафесійны тэатр. Ля Івянца, у сваім маёнтку Люцынка, ён стварыў трупу, якая паказвала яго п'есы ― «Чарадзейная вада», «Рэкруцкі яўрэйскі набор», «Спаборніцтва музыкаў», «Сялянка» («Ідылія»), ― некатарыя суправаджаліся музыкай С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага. Таксама спектаклі паказваліся ў Мінску, Бабруйску, Слуцку, Глуску і інш. Акрамя самага Дуніна-Марцінкевіча, у спектаклях былі задзейнічаны члены яго сям'і, суседзі, быў аркестр і хор сялян з в. Люцынка,
Тэатр адкрыўся 9 лютага 1852 года паказам у Мінску двухактавай камедыі–аперэты «Сялянка». Пасля першага паказу «Сялянкі» дзейнасць калектыву была забаронена ўладамі. Аднак тэатр існаваў фактычна нелегальна да 1856 года.
Літаратура
Грынчык М. М. Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. Мінск, 1985. С. 379-381. Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Мн., 1983. Ярмалінская В. М. Дзе нарадзілася «Ідылія» // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 420
Спасылкі Архівы Беларусі. Сайт В. Дуніна-Марцінкевіча Жизнь и творчество Винцента Дунина-Марцинкевича
Катэгорыя:Гісторыя тэатра Беларусі Катэгорыя:Тэатры паводле алфавіта Катэгорыя:Тэатры Беларусі