Люсіль «Люсі» Уэйр Уэб Хейс (;  — ) — жонка прэзідэнта Рэзерфарда Хейса і Першая лэдзі ЗША з 1877 па 1881. Гісторыкі ахрысцілі Хейс «ліманадная Люсі» з-за падтрымкі ёю руху ўмеранасці.

Біяграфія

Хейс нарадзілася ў Чылікоты, Агая, у сям’і доктара Джэймса Уэба і Марыі Кук-Уэб, нашчадкаў удзельнікаў амерыканскай рэвалюцыі. Калі Люсі была дзіцем, памёр бацька. Разам з маці яна пераехала ў Дэлавэр, Агая, дзе ў 1847 годзе сустрэла Рэзерфарда Хейса. У тым жа годзе Люсі паступіла ў Уэсліянскі жаночы каледж (цяпер Уэсліянскі ўніверсітэт Агая), дзе была членам братэрства «Капа Капа Гама». Хейс у гэты час праходзіў юрыдычную практыку ў Цынцынаці. У чэрвені 1851 ён зрабіў ёй прапанову. 30 снежня 1852 адбылося вяселле Рэзерфарда Хейса і Люсіль Уэб у доме маці нявесты ў Цынцынаці, Агая. Пасля вяселля пара правяла мядовы месяц у доме сястры жаніха і шафера ў Калумбусе, Агая.