Апостальская адміністратура Кыргызстана () — тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка структуры Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Бішкек, Кыргызстан. Апостальская адміністратура распаўсюджвае сваю дзейнасць на ўсю тэрыторыю Кыргызстана. У наш час у Кыргызстане дзейнічаюць тры каталіцкія прыходы: у Бішкеку, Таласе і Джалал-Абадзе.
Гісторыя 22 снежня 1997 года ў Кыргызстане Рымскім Папам Янам Паўлам II была заснавана місія sui iuris, якая вылучылася з Апостальскай адміністратуры Казахстана.
18 сакавіка 2006 года Рымскі Папа Бенедыкт XVI выпусціў булу In Kyrgyzstania spiritali, якой заснаваў Апостальскую адміністратуру Кыргызстана.
Ардынарыі святар Аляксандр Кан (22.12.1997 — 18.03.2006) — ардынарый місіі sui iuris у Кыргызстане; біскуп Мікалай Месмер (з 18.03.2006 — па цяперашні час).
Крыніца Annuario Pontificio, Libreria Editrice Vaticana, Città del Vaticano, 2003, ISBN 88-209-7422-3 Була In Kyrgyzstania spiritali, AAS 98 (2006), стр. 308
Спасылкі Даныя пра Апостальскую адміністратуру Кыргызстана Афіцыйны сайт Апостальскай адміністратуры Кыргызстана
Катэгорыя:Каталіцтва ў Кыргызстане Катэгорыя:Апостальскія адміністратуры