thumb|250px|Чырвоная армія ў Рызе, 1940 г. right|thumb|250px|Падзеі Другой сусветнай вайны ў Еўропе, 1940 г.
Саве́цкая акупа́цыя Ла́твіі — паняцце ў гістарыяграфііThe World Book Encyclopedia ISBN 0-7166-0103-6<ref>«Soviet occupation of the Baltic States», Encyclopædia Britannica</ref>The History of the Baltic States by Kevin O’Connor ISBN 0-313-32355-0, якое выкарыстоўваецца Еўрапейскім судом па правах чалавекагл. :en:European Court of Human Rights cases on Occupation of Baltic States, урадам Латвійскай РэспублікіThe Occupation of Latvia , Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Latvia, Дзяржаўным дэпартаментам ЗША«U.S.-Baltic Relations: Celebrating 85 Years of Friendship», state.gov і органамі ўлады Еўрапейскага СаюзаMotion for a resolution on the Situation in Estonia by EU для пазначэння акупацыі міжваеннай Латвіі Савецкім Саюзам, якая адбылася паводле ўмоў пакту Молатава-Рыбентропа, падпісанага між СССР і нацысцкай Германіяй у 1939 годзе.
Пасля нападу нацысцкай Германіі на Польшчу ў верасні 1939 года і, такім чынам, пасля пачатку Другой сусветнай вайны, Латвія паводле ўмоў пакту Молатава-Рыбентропа і яго сакрэтнага дадатковага пратаколу (жнівень 1939) трапіла ў сферу ўплыву Савецкага Саюза.
Падчас палітыкі Перабудовы ў 1989 годзе савецкае кіраўніцтва выступіла з асуджэннем гэтага сакрэтнага пратаколу, які стаў прычынай акупацыі краін Балтыі, у тым ліку і ЛатвііThe Forty-Third Session of the UN Sub-Commission at Google Scholar. У той час, як Расія да распаду СССР прызнала яго палітыку адным з прычын страты незалежнасці Літвы, тое ж самае не было ажыццёўлена датычна Латвіі і Эстоніі, з гэтай прычыны кіраўніцтва Савецкага Саюза не прызнавала акупацыі гэтых краін да самога развалу СССР.
У ліпені 1989 года ў Латвіі актывізаваліся рухі і працэсы, мэтамі якіх абвяшчалася патрабаванне аднаўлення незалежнасці краіны. Пасля аднаўлення суверэнітэту краіны ў 1991 годзе, 22 жніўня 1996 года парламент Латвіі прыняў дэкларацыю, згодна з якою акупацыя Латвіі Савецкім Саюзам кваліфікавалася як «акупацыя» і «незаконная інкарпарацыя»CASE OF KONONOV v. LATVIA, European Court of Human Rights. May 17, 2010. Retrieved June 15, 2013..
Прадмова Тэрыторыя Латвіі, так і іншых краін Балтыі, на працягу каля сямі стагоддзяў аж да пачатку ХХ ст. так ці інакш знаходзілася пад панаваннем замежных дзяржаў.
Міжваенны перыяд 1918—1939 Пасля падзей рэвалюцыі ў Расіі 1917 года Латвія 18 лістапада 1918 года абвясціла сваю незалежнасць.
11 жніўня 1920 года, пасля латышскай вайны за незалежнасць між Латвіяй і Савецкай Расіяй, Расія паводле Артыкула 2 мірнага дагавора з Латвіяй прызнала незалежнасць краіны. Прыкладна праз паўгод, 26 студзеня 1921 года, незалежнасць Латвіі была дыпламатычна прызнана з боку Вярхоўнай Саюзнага Савета (Францыя, Вялікабрытанія, Італія, Японія, Бельгія), падобную пазіцыю выказалі і іншыя тагачасныя дзяржавы.
22 верасня 1921 года Латвія стала сябрам Лігі Нацый, маючы гэты статус да фармальнага роспуску арганізацыі ў 1946 годзе.
5 лютага 1932 года, грунтуючыся на дагаворы 1920, паміж Латвіяй і СССР быў падпісаны дагавор аб ненападзе, у якой засталіся ранейшымі базавыя пагадненні, і якая пры гэтым у наступным стала асновай для зносін між дзвюма дзяржавамі. 1 верасня 1939 года, у пачатку Другой Сусветнай вайны, Латвія заявіла пра свой нейтралітэт.
Адзначаючы наяўнасць вызначэння дыпламатычных зносін міжваеннай Латвіі з Савецкім Саюзам паводле адмысловых дагавораў, акрэсліваецца наступны спіс дакументаў, падпісаных і ратыфікаваных абедзвюма дзяржавамі.
Пакт Келага-Брыяна. Падпісаны 27 жніўня 1928 года, абвяшчаў адмаўленне ад ваеннага ўмяшальніцтва як сродку вырашэння нацыянальнай палітыкіKellogg-Briand Pact at Yale University. Дагаворы аб ненападзе. Падпісаны 5 лютага 1932 года паміж Латвіяй і СССРLeague of Nations Treaty Series, 1934, No. 3408, pp. 123—125 and 127. Канвенцыя аб вызначэнні агрэсіі. Падпісаная 3 ліпеня 1933 года. Паводле абавязковага дагавора ўпершыню падавалася вызначэнне тэрміну «агрэсія» ў міжнародных зносінах, гэты дагавор быў падпісана ў савецкім пасольстве ў Лондане Савецкім Саюзам і, у прыватнасці, ЛатвіяйAggression Defined , Time magazineLeague of Nations Treaty Series, 1934, No. 3391.. Так, напрыклад, Артыкул II падаваў вызначэнні формаў агрэсіі:
Перыяд 1939—1940 гадоў thumb|250px|right|Вячаслаў Молатаў падпісвае нямецка-савецкі пакт аб ненападзе.
Пакт аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам
thumb|250px|right|План падзелу Усходняй Еўропы згодна з пактам Молатава-Рыбентропа (злева). Пакт Молатава-Рыбентропа, што быў падпісаны 23 жніўня 1939, на думку некаторых гісторыкаў, стаў шляхам для дасягнення Савецкім Саюзам і нацысцкай Германіяй сваіх тэрытарыяльных інтарэсаў ва Усходняй Еўропе. Да пакту прыкладаліся дадатковыя сакрэтныя пратаколы, згодна з умовамі якіх у савецкую сферу інтарэсаў трапілі Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Бесарабія, а таксама некаторыя іншыя дадатковыя рэгіёны, у сферу інтарэсаў нацысцкай Германіі — Польшча, Літва, некаторыя іншыя рэгіёны. У Савецкім Саюзе існавала практыка адмаўлення існавання гэтых сакрэтных пратаколаў, аднак 24 снежня 1989 года з дапамогай уздзеяння балтыйскіх савецкіх рэспублік З'езд народных дэпутатаў СССР афіцыйна прызнаў гэтыя пагадненні незаконнымі і несапраўднымі ад моманту іх падпісанняJerzy W. Borejsza, Klaus Ziemer, Magdalena Hułas. Totalitarian and Authoritarian Regimes in Europe. Berghahn Books, 2006. Page 521..
Польшча 1 верасня 1939 года нацысцкая Германія ўварвалася ў Польшчу, што стала пачатакам Другой Сусветнай вайны. На думку некаторых гісторыкаў, гэтая аперацыя была ажыццёўлена з падтрымкай савецкага кіраўніка Іосіфа Сталіна. Францыя і Вялікабрытанія, якія згодна з адпаведнымі дагаворамі з Польшчай абавязваліся спрыяць дапамозе датычна Польшчы, накіравалі ў адрас Германіі ноту пратэсту, у якой указвалася патрабаванне адступлення сіл гэтай дзяржавы. Пасля гэтага, 3 верасня Вялікабрытанія асобна апублікавала свой ультыматум да Германіі, крыху пазней такім жа чынам паступіла і кіраўніцтва Францыі. Тым не менш, нягледзячы на існы на той момант стан вайны з Германіяй, міжсаюзныя ваенныя канферэнцыі прыйшлі да высновы, што яны не маюць мажлівасці аказаць падтрымку на ўсходнім фронце Польшчы. У наступным часе французскае кіраўніцтва выражала просьбу аб недапушчальнасці бамбардзіроўкі Германіі, што было выклікана перасцярогамі наконт магчымага сіметрычнага бамбардзіроўкі Германіяй Францыі; выказваліся меркаванні аб мэтазгоднасці недапушчальнасці рашучых дзеянняў супраць Германіі (гл. «Дзіўная вайна»), што было звязана з мажлівасцю адкрыцця заходняга фронту з боку Германіі.
Пазней, 17 верасня гэтага ж года распачалася савецкая аперацыя па перацінанні тагачаснай савецка-польскай мяжы, што тлумачылася з боку савецкага кіраўніцтва як неабходнасць узяцця пад абарону беларускага і ўкраінскага насельніцтва ва ўмовах спынення існавання польскай дзяржаўнасціKarski, Jan. The Great Powers and Poland 1919—1945. 1985. University Press of America. Lanham, MD.. Як мяркуюць некаторыя гісторыкі, у той час Іосіф Сталін прапанаваў Адольфу Гітлеру вызначаныя шляхі для вырашэння г.зв. «Балтыйскай праблемы»These Names Accuse. 1982. Stockholm. «Having learned that Germany after the defeat of the Polish army planned to create the State of Little Poland, Stalin suggested the exchange of Lithuania for two Polish voyevodstva (provinces) with the view of immediately 'solving the Baltic problem' with Hitler’s consent. Thus, the second secret protocol, which was signed on September 28 in Moscow, came into being.». 28 верасня 1939 года паміж Савецкім Саюзам і нацысцкай Германіяй скончыўся фактычны падзел Польшчы, які быў замацаваны супольным дагаворам аб мяжы, згодна з якім паміж дзвюма краінамі адбыўся абмен Літвы і двух ваяводстваў Польшчы, у выніку чаго ў абмен на два ваяводствы Польшчы Савецкі Саюз атрымаў Літву. На думку шэрагу гісторыкаў, гэтыя падзеі, а таксама адсутнасць ваеннай інтэрвенцыі на ўсходнім фронце з боку дзяржаў Заходняй Еўропы сталі фактарамі, якія спрасцілі для нямецкага і савецкага кіраўніцтваў дасягненне сваіх стратэгічных мэтаў у рэгіёне краін Балтыі, а таксама, разам з імі, Латвіі.
Зносіны паміж СССР і краінамі Балтыі ў 1939—1940 гг. З нагоды шэрагу гістарычных і геаграфічных фактараў храналогія акупацыі Латвіі Савецкім Саюзам досыць часта разглядаецца на фоне тагачасных зносін між СССР і краінамі Балтыі ўвогуле.
24 верасня 1939 года караблі савецкага ваеннага флоту пачалі з'яўляцца ў Эстоніі — распачалося патруляванне савецкімі бамбардзіроўшчыкамі марскіх наваколляў Таліну Moscow’s Week , Time, Monday, October 9, 1939. 25 верасня з боку Савецкага Саюза былі зафіксаваны парушэнні паветранай прасторы ўсіх трох балтыйскіх краін, якія былі выкліканы выведчымі палётамі савецкай авіяцыі. Разам з гэтым, савецкае кіраўніцтва высунула краінам Балтыі патрабаванні аб дазволе стварэння на тэрыторыі гэтых краін савецкіх ваенных базаў на выпадак вайны ў Еўропе.
2 кастрычніка 1939 года, падчас перамоў у Маскве, Іосіф Сталін паведаміў тагачаснаму міністру замежных спраў Латвіі Вілхэлмсу Мунтэрсу, што, паводле словаў Сталіна, «падзел сфераў інтарэсаў ужо быў адбыўся, і Германія выказвае занепакоенасць пра мажлівасць акупацыі Латвіі з боку Савецкага Саюза»latvians.com: The Story of Latvia: The Tragedy of 1940 . Краіны Балтыі былі вымушаны сур'ёзна ўспрыняць дадзеную пагрозу.
28 верасня, 5 і 10 кастрычніка Эстонія, Латвія і Літва адпаведна прынялі адмысловыя пагадненні. У выпадку Латвіі яны вызначалі наступныя ўмовы:
Перадачу ў карыстанне Савецкім Саюзам у тэрмін да 1949 года ваенных базаў у гарадах Ліепая і Вентспілс (заходняе ўзбярэжжа Латвіі) і ў вёсцы Пітрагс (паўночнае ўзбярэжжа); Адбудоўванне спецыяльных аэрадромаў для патрэбаў Савецкага Саюза; Размяшчэнне на сваёй тэрыторыі гарнізонаў арміі СССР агульным лікам у 30 000 чалавекThese Names Accuse: Historical Introduction, Part 2 .
Фармальна гэты пакт не закранаў пытанняў дзяржаўнай незалежнасці (напрыклад, раздзел 5 абвяшчаў, што «вынікі дзейнасці гэтага пакту ні ў якім разе не закранаюць суверэнных правоў дамоўных бакоў, у прыватнасці палітычныя структуры, эканамічную і сацыяльную сістэмы і ваенныя галіны гэтых бакоў. Тэрыторыі, адведзеныя для [вышэйпамянёных] базаў і аэрадромаў застаюцца тэрыторыяй Латвійскай рэспублікі»).
Пасля таго, як у краінах Балтыі ўкараніўся палітычны ўплыў з боку СССР, Адольф Гітлер апублікаваў заклік да перасялення ў Германію балтыйскіх немцаўCentral Europe Review: «A Brief History of Estonia» , Mel Huang. 30 кастрычніка 1939 года Латвія і нацысцкая Германія заключылі пагадненне аб рэпатрыяцыі грамадзян Латвіі нямецкай нацыянальнасці.
У афіцыйным рэчышчы Вярхоўны Савет СССР у адказ на перасцярогі аб саветызацыі краін Балтыі заяўляў, што такія прэтэнзіі не маюць пад сабою падстаўThese Names Accuse: Historical Introduction, Part 3 . Між тым, на думку некаторых гісторыкаў, вынікі гэтых дагавораў (у прыватнасці, размешчанне савецкіх войскаў) былі выкліканы даўнім імкненнем атрымаць кантроль над БалтыяйBerzins, Alfreds. The Unpunished Crime, introduction by Senator Thomas J. Dodd, (1963), New York, Speller & Sons. quoting Izvestia, December 25, 1918: «Estonia, Latvia, and Lithuania are directly on the road from Russia to Western Europe and are therefore a hindrance to our revolution because they separate Soviet Russia from Revolutionary Germany. … This separating wall must be destroyed. The Russian red proletariat should find an opportunity to influence Germany. The conquest of the Baltic Sea would make it possible for Soviet Russia to agitate in favor of the social revolution in the Scandinavian countries so that the Baltic Sea would be transformed into the Sea of Social Revolution.»()..
Фінляндыя
thumb|250px|Саступкі Фінляндыі на карысць СССР па выніках Зімовай вайны.