Ві́ктар Андрэ́евіч Ту́мар ( — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (13.09.1944, пасмяротна).
В. А. Тумар нарадзіўся ў вёсцы Пеліка (зараз у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці). Скончыў сямігодку і працаваў на торфазаводзе «Чырвоны Сцяг». У Чырвонай Арміі з 1941 г. Удзельнік баёў на Украіне, у Румыніі. Стралок роты аўтаматчыкаў 929-га стралковага палка 254-й стралковай дывізіі (52-я армія, 2-і Украінскі фронт) чырвонаармеец В. А. Тумар вызначыўся 30 мая 1944 г. каля сяла Кірчыц (Кырпіцы) ў раёне горада Ясы (Румынія). З групай знішчальнікаў танкаў ўступіў ў бой, знішчыў 2 танкі і бронетранспарцёр. У крытычны момант бою В. Тумар са звязкай гранат кінуўся пад варожы танк і падбіў яго.
Пахаваны у брацкай магіле ў сяле Кырпіцы. Пазней яго прах перапахаваны ў горадзе Ясы.
Памяць В. А. Тумар навечна залічаны ў спіс вайсковай часткі. На тэрыторыі торфазавода «Чырвоны Сцяг» у пасёлку Чарніцкі Смалявіцкага раёна пастаўлены помнік Герою. Верхменьскай сярэдняй школе (аграгарадок Алесіна, Смалявіцкі раён), якую скончыў В. А. Тумар, прысвоена імя ГерояМузей Баявой славы ДУА «Верхменская сярэдняя школа ім. В. А. Тумара». У Музеі Баявой славы Верхменьскай сярэдняй школы створана экспазіцыя «Герой Савецкага Саюза — В. А. Тумар».
Літаратура
Спасылкі
Тумар Виктор Андреевич // Афіцыйны сайт Смалявіцкага райвыканкама
Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны