Мікуліч — беларускае прозвішча — С. 128—129; утворана ад імя Мікалай.
Вядомыя носьбіты Алена Уладзіміраўна Мікуліч (нар. 1977) — беларуская вяслярка, бронзавая прызёрка летніх Алімпійскіх гульняў у Атланце (1996). Аляксей Ігнатавіч Мікуліч (нар. 1934) — беларускі антраполаг. Барыс Міхайлавіч Мікуліч (1912—1954) — беларускі пісьменнік. Васіль Дзмітрыевіч Мікуліч — народны камісар фінансаў БССР (1927—1931). Ларыса Емяльянаўна Мікуліч (нар. 1956) — беларуская артыстка тэатра лялек. Мікалай Уладзіміравіч Мікуліч (нар. 1960) — беларускі літаратуразнаўца. Надзея Анатолеўна Мікуліч (нар. 1953) — беларуская спявачка і кампазітарка. Нікан Мікуліч (1922—2013) — беларускі ваенны дзеяч, жаўнер паветрана-дэсантнага адмысловага батальёна «Дальвіц». Уладзімір Андрэевіч Мікуліч (1920—2000) — партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР.