Сімферопаль (, , ) — горад на Крымскім паўвостраве. Ва Украiне мае статус сталіцы Аўтаномнай Рэспублікі Крым, цэнтр Сімферопальскага раёна, але сам у склад раёна не ўваходзіць, з’яўляючыся адным з 11-i гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання. У Расii мае статус сталіцы Рэспублікі Крым. Размешчаны ў цэнтры Крымскага паўвострава на рацэ Салгір.

У лютым—сакавіку 2014 года, пасля адхілення ад улады Прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, Сімферопаль стаў адным з цэнтраў падзей, якія прывялі да фактычнага далучэння Крыма да Расіі.

Клімат Сярэднегадавая тэмпература — +10,5 °C; Сярэднегадавая хуткасць ветра — 4,5 м/с; Сярэднегадавая вільготнасць паветра — 73 %;

Культура У Сімферопалі дзейнічаюць краязнаўчы, этнаграфічны і мастацкі музеі, дом-музей Іллі Сельвінскага, навуковая бібліятэка імя І. Франка, некалькі тэатраў: Рускі акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, Украінскі тэатр драмы і музычнай камедыі, крымскататарскі акадэмічны музычна-драматычны тэатр, філармонія, лялечны тэатр, цырк.

У Сімферопалі знаходзіцца цэнтральны ў Крыме архіў — «Дзяржаўны архіў Аўтаномнай Рэспублікі Крым».

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Аляксандр Іванавіч Білібін (1911—1993) — беларускі дырыжор, дзеяч аматарскага музычнага мастацтва. Аляксандр Васілевіч Фурсенка, беларускі палеантолаг Рустэм Якубавіч Меметаў (1937—2021) — беларускі архітэктар. Усевалад Дзмітрыевіч Шэбедзеў (1880—1931) — руска-ўкраінскі грамадскі дзеяч, папулярызатар беларускай літаратуры.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Крыма

Катэгорыя:Населеныя пункты, падпарадкаваныя Сімферопальскаму гарсавету