Марк Юр’евіч Тайц (нар. ) — беларускі ўрач-хірург, вучоны ў галіне біяхіміі і радыяцыйнай біялогіі. Доктар біялагічных навук (1973).

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску ў сям’i ўрачоў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, капітан медыцынскай службы. З 7 снежня 1942 года ў патызанкім атрадзе імя Чкалава. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут у 1950 годзе. Працаваў хірургам у Полацку і Гродне. З 1959 года ў Інстытуце фізіялогіі Акадэміі навук БССР, дзе ў 1961 годзе скончыў аспірантуру. З 1991 года М. Ю. Тайц у Ізраілі, у Іерусаліме.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па механізмах уздзеяння малых доз іанізуючай радыяцыі на кару наднырачнікаў, канфармацыйных зменах мітахандрыяльных мембран клетак галаўнога мозгу пад уздзеяннем стрэс-фактараў.

Сярод апублікаванага: Действие малых доз ионизирующей радиации на центральную нервную систему : Материалы всесоюз. симпозиума, состоявшегося в г. Минске в дек. 1968 г. / [Под ред. д-ров биол. наук Л. С. Черкасовой и А. Т. Пикулева] ; Науч. совет по проблеме «Радиобиология» АН СССР. Ин-т физиологии АН БССР. Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина. — Минск : Изд-во БГУ, 1971. — 111 с. : ил. ; 20 см. — Списки лит. в конце докл. — 1300 экз.; Как прочитать лекцию на тему «Медицина и знахарство» / О-во по распространению полит. и науч. знаний Белорус. ССР. — Минск : Б. и., 1960. — , 20 л. ; 30 см. — (Материал в помощь лектору); Метаболические сдвиги в митохондриях облученного организма, связанные с циклом трикарбоновых кислот / Л. С. Черкасова, А. Т. Пикулев, М. Ю. Тайц; под ред. акад. П. Ф. Рокицкого ; АН БССР, Ин-т физиологии — Мн.: Наука и техника, 1977.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Смиловицкий Л. Девяностолетний Марк Тайц: еврейские гены и огромное трудолюбие // Газета Союза белорусских общественных объединений и общин «Авив»

Тайц Марк Юрьевич // Праект «Память народа»

Катэгорыя:Хірургі СССР Катэгорыя:Хірургі Беларусі Катэгорыя:Біяхімікі СССР Катэгорыя:Біяхімікі Беларусі Катэгорыя:Постаці радыебіялогіі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Капітаны СССР