Лазар Якаўлевіч Сітэрма́н (, — , ) — беларускі вучоны ў галіне медыцыны. Доктар медыцынскіх навук, прафесар (1933). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1939).
Біяграфія Скончыў медыцынскі факультэт Юр’еўскага ўніверсітэта (1916). З 1916 года ваенны ўрач, з 1921 года — галоўны ўрач цэнтральнай паліклінікі Мінска, у 1923—1930 гадах асістэнт тэрапеўтычнай клінікі медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1931 года загадчык кафедры Мінскага медыцынскага інстытута. Загінуў у Мінскім гета.
Навуковыя працы па пытаннях этыялогіі, клінікі і лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб.
Бібліяграфія Расстройства ритма сердца: Этиогенез, клиника и терапия (1935).
Літаратура
Российская еврейская энциклопедия. В 3 т. Т. 3. — Москва, 1997
Спасылкі Снитковский В. С чего начинается Родина Яков Этингер Жизнь и смерть профессора Ситермана
Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Расійскай імперыі Катэгорыя:Медыкі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)