Бружмель блакітны — у крыніцы пад назвай , Бружмель сіні (Lonicera caerulea) — дравяністая расліна; від роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Лістападны куст да 2,5 м вышынёй, з бурай даўгавата-растрэсканай карой, якая адслойваецца. Бружмель дастаткова хуткарослая расліна (20—30 см/год), працягласць жыцця — 20—30 гадоў.

Лісце эліптычнае, амаль сядзячае, супраціўнае, 4-6 см даўжынёй і 3 см шырынёй.

Суквецці у пазухах 1-3 пар ніжніх лісцеў. Кветкі бледна-жоўтыя, амаль правільныя, званочкавыя. Прыкветкі шылападобныя або мечападобныя, даўжэйшыя за чашачкі.

Плод — даўгавата-эліптычная цёмна-блакітная з шызым налётам ягада. Ягады ядомыя і цэняцца за тонкі водар і гаркавата-кіслы смак, які нагадвае чарніцы.

Арэал і экалогія

Распаўсюджана ў межах умеранай зоны па ўсім Паўночным паўшар’і. Расце сярод тундравых зараснікаў відаў роду і , у лясах, на прырэчных лугах, сярод хмызнякоў, у лясным поясе і ў субальпіцы.

Класіфікацыя Выдзяляюць дзевяць разнавіднасцяў, якія могуць разглядацца як падвіды ці асобныя віды:

Lonicera caerulea var. altaica (Бружмель алтайскі), сінонім: L. altaica. Паўночная Азія. Lonicera caerulea var. caerulea. Еўропа. Lonicera caerulea var. cauriana. Захад Паўночнай Амерыкі. Lonicera caerulea var. dependens. Цэнтральная Азія. Lonicera caerulea var. edulis (Бружмель ядомы), сінонім: L. edulis. Усходняя Азія. Lonicera caerulea var. emphyllocalyx. Усходняя Азія. Lonicera caerulea var. kamtschatica. Паўночна-ўсходняя Азія. Lonicera caerulea var. pallasii. Паўночная Азія, Паўночна-ўсходняя Еўропа. Lonicera caerulea var. villosa. Усход Паўночнай Амерыкі.

Значэнне і ўжыванне

Расліна культывуецца ў садах дзеля ягад і ў дэкаратыўных мэтах.

Дае меданосным пчолам шмат нектару і пылку, на Алтаі з’яўляецца найважнейшым меданосам.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Бружмель Катэгорыя:Флора Далёкага Усходу Катэгорыя:Пладовыя кусты Катэгорыя:Дэкаратыўныя кусты Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе