Лацінскія войны — узброеныя канфлікты паміж Рымскай Рэспублікай і Лацінскім саюзам лацінскіх абшчын, якія атачалі Рым. Вылучаюцца дзве Лацінскія войны: Першая Лацінская вайна (499 або 496 да н.э.) — распачатая тускульскім кіраўніком Актавіем Маміліем і выгнанымі з Рыма Тарквініямі вайна, ключавой бітвай якога стала бітва ля Рэгільскага возера. Другая Лацінская вайна (340 — 338 да н.э.) — прэвентыўная вайна, распачатая рымлянамі супраць Лацінскага саюза, незадаволенага экспансіянісцкай палітыкай Рыма і адмовай ад прыняцця да ўвагі інтарэсаў лацінян. У абедзвюх войнах перамогу атрымаў Рым.
Гл. таксама Спіс войн да н.э.
Катэгорыя:Войны Старажытнага Рыма