Палескі строй — строй адзення, які распаўсюджаны на мяжы ўжытку беларускага і ўкраінскага народных касцюмаў на Палессі. Спалучае рысы нацыянальных касцюмаў абодвух этнасаў.
Жаночы строй Жаночы строй: намітка, каптур, кашуля (ператканая або вышытая), летнік, спадніца бурай фарбы.
Жанчыны насілі вышываныя кашулі з адкладным каўняром, ператканыя на рукавах чырвонай ніткай, пазней кашулі вышывалі «процягам». Да кашулі насілі — спадніцы тканіны ў падоўжную палоску, якія былі злёгку прысабраныя ці спадніцы бурай фарбы, аздобленыя ўнізе арнаментам. Да спадніцы насілі белыя палатняныя фартухі, ператканыя ўнізе чырвонай ніткай ці чырвоныя ваўняныя ў каляровыя поласы.
Жанчыны насілі дзве несшытыя часткі белых палотнаў, задняе палотнішча называлі , а пярэдняе — папярэдніцай. На Беларускім Палессі несшытую паясную вопратку насілі падчас палявых работ. Разам з такім адзеннем на Палессе насілі пашытыя спадніцы, якія ў залежнасці ад матэрыялу (поўсць, палатно), фарбы і крою мелі розныя назвы: фартух, порцюх, даматкан, сукня. Падобнае паясное несшытае адзенне выкарыстоўвалася ў старажытнасці ў балгараў і сербаў. На Усходнім Палессі жанчыны насілі заднюю чорнага колеру ва ўзоры і пярэднюю плахту сіняга колеру, тканую ва ўзоры. У святы насілі ваўняную плахту ва ўзоры, а спераду аднакаляровы фартух зялёнага, чырвонага або жоўтага колеру. На шыі жанчыны насілі шкляныя пацеркі — олтарикы.
Андарак — спадніца, пашытая з каляровага аднатоннага або ва ўзоры (вочка) сукна (паўсукна). Спадніца была з белага або фарбаванага палатна. Бурка, летнік — ваўняныя спадніцы пэўнай фарбы і пэўных арнаментаў. На спадніцы ішло 2-4 і радзей 5 пашытых полак.
Фартухі былі белыя або ваўняныя, тканыя ў папярочныя ўзоры і пашытыя з 1-2 або 2,5 полак. Зверху фартухі былі прысабраныя, а ўнізе мелі тканую паласу або тканую паласу з вышыўкай. Фартухі размалёўваліся па швах або абшывалі карункамі, вязанымі кручком.
Да спадніц насілі вязаныя кручком чырвоныя паясы. Зверху па кашулі жанчыны насілі белую світку.
Верхняй вопраткай мужчын і жанчын былі світы. Світа шылася неадразной і мела па баках устаўныя кліны з шырынёй унізе 18-22 см. Правая пала світы заходзіла на левую на 18 см, замыкалася такая світа на гаплікі і пяцелькі.
Мужчынскі строй
Кашуля
Мужчыны насілі ільняныя кашулі даўжынёй да калена і белыя палатняныя штаны. Кашуля на будні дзень у некаторых мясцовасцях тунікападобная, з клінамі па баках і без каўняра, а ў святочныя дні насілі кашулі з адкладным каўняром "да уставкой ". У тунікападобных кашулях знізу ад каўняра і да сярэдзіны спіны прышывалі яшчэ адзін кавалак тканіны. Рукаў ў такіх кашулях быў прамым і адкрытым. У кашулях «до уставки» рукаў заканчваўся абшэўкай, што замыкалася на гузік. Кашулі мелі разрэз спераду, які ля каўняра замыкаўся на шпонку або завязваўся стужкай, працягнутай ў дзве завесы. Кашуля вышывалася на каўняры, падоле, і абшэўках. Кашулі насілі пераважна па штанах і падвязвалі плеценымі або тканымі паясамі.
Астатняе
Мужчыны насілі кашулі з ператканай устаўкай. Да кашулі насілі штаны, з абутку насілі . Верхняй вопраткай была сукмана.
Штаны на Палессе насілі да пояса. На галаве мужчыны насілі саламяныя капелюшы і ваўняныя рагатыя шапкі. У будні дзень мужчыны насілі кароткія курткі з белай або сівой воўны, а ў святы — доўгія світы. Узімку насілі кажухі.
Літаратура
Матейко К. І., Український народний одяг. Київ., Наукова думка, 1977., c. — 132
Спасылкі
Народне вбрання Західного Полісся виставка Традиційне вбрання правобережного Полісся виставка Чернігівщина виставка Музею Івана Гончара The costume of west Polissia and Zavolikannia embroidery, Ukraine and Bielorus Costume of West or Volyn' Polissia, Ukraine East Polissia Costume with Talijka, or skirt with bodice, Ukraine Costume with Andarak, North Chernyhiw Province, Ukraine
Катэгорыя:Беларускі касцюм Катэгорыя:Украінскі касцюм