Русінская мова (саманазвы: русиньскый язык, руська бисіда, руснацькый язык, руски язик) або русінскія мовы — сукупнасць разнастайных дыялектных, наддыялектных і літаратурна-моўных утварэнняў, што існуюць або існавалі сярод русінаў як на іхніх спрадвечных землях у Закарпацкай вобласці Украіны, усходняй Славакіі і на Лемкаўшчыне на паўднёвым усходзе Польшчы, так і за іхнімі межамі, у раёнах кампактнага пражывання русінаў на тэрыторыі Ваяводзіны (Сербія), Славоніі (Харватыя) і ў Венгрыі, а таксама ў ЗША, Канадзе, АўстралііСерболужицкий (серболужицкие) и русинский(русинские)языки: к проблематике их сравнительно-исторической синхронности и общности. В сборнике: Исследование языков в русле традиций сравнительно-исторического и сопоставительного языкознания , инф. материалы и тезисы докладов, Москва, издательство МГУ, 2001, Мова  — Світова Академія Русинської Культури і сярод нашчадкаў русінаў, сілком пераселеных у XX стагоддзі на захад Польшчы (гл. Аперацыя «Вісла»). Агульная колькасць русінаў і іхніх нашчадкаў у свеце ацэньваецца русінскімі арганізацыямі ў 1,5 млн чалавек.

Русінская мова мае моўны код ISO 639-3 (rue) і адносіцца, нароўні з беларускай, рускай і ўкраінскай, да ўсходнеславянскіх моў. Яна ўтварае дзве дыялектныя групы: карпатарусінскую (на спрадвечных русінскіх землях) і паўднёварусінскую (перасяленчую), якім уласцівы рэгулярныя заходнеславянскія рысы пры захаванні некаторых усходнеславянскіх асаблівасцяў.

Паўднёварусінская мова з’яўляецца адной з афіцыйных моў аўтаномнага краю Ваяводзіна.

Лінгвісты маюць розныя меркаванні наконт таго, ці з’яўляецца русінская асобнай усходнеславянскай мовай. Украінскія ўлады і ўкраінская акадэмічная навука не прызнаюць русінаў як асобны народ, лічачы іх этнаграфічнай групай украінцаў. Да нядаўняга часу і русінская мова лічылася дыялектам украінскай. Артыкул 7 прынятага ў 2012 годзе закона Украіны «Пра асновы дзяржаўнай моўнай палітыкі» вызначаў русінскую як адну з моў меншасцяў УкраіныЗАКОН УКРАЇНИ Про засади державної мовної політики ., але ў 2018 годзе гэты закон быў прызнаны неканстытуцыйным і страціў сілу.

Энцыклапедыя «Украінская мова» вызначае русінскую мову як «адзін з варыянтаў украінскай літаратурнай мовы ўкраінцаў Закарпацця, які прабіваў сабе дарогу ў пісьмовае ўжыванне з канца 19 стагоддзя». Адметнай рысай з’яўляецца наяўнасць у ёй большай, чым у літаратурнай украінскай мове, колькасці царкоўнаславянізмаў. Рысай, якая адрознівае лексіку русінскай мовы ад лексікі астатніх усходнеславянскіх моў, з’яўляецца наяўнасць у яе складзе вялікага ліку агульнакарпацкіх паланізмаў і славакізмаў, мадзярызмаў і германізмаў.

Сярод неславянскіх лексічных адзінак асабліва вялікая доля запазычанняў з венгерскай мовы. Заходнеславянскія лексічныя адзінкі, мадзярызмы, шматлікія царкоўнаславянізмы, пласт славянскай лексікі, не ўласцівай іншым усходнеславянскім мовам, «з’яўляецца тым, што адрознівае іхнюю мову ад іншых усходнеславянскіх моў, напрыклад, ад украінскай»Микулаш Шпирко. Русско-русинские языковые контакты , Univerzita Palackého v Olomouci.

Класіфікацыя і пытанне статусу

Класіфікацыя русінскай мовы гістарычна была прадметам як лінгвістычных, так і палітычных спрэчак. На працягу XIX стагоддзя сярод мовазнаўцаў узнік шэраг пытанняў, якія тычыліся класіфікацыі ўсходнеславянскіх дыялектаў, на якіх размаўлялі ў паўночна-ўсходніх (Карпацкіх) рэгіёнах Каралеўства Венгрыі, а таксама ў суседніх абласцях Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі. З гэтых пытанняў вылучыліся тры асноўныя тэорыі:

Частка даследнікаў сцвярджала, што ўсходнеславянскія гаворкі Карпацкага рэгіёна варта класіфікаваць як асобныя разнавіднасці рускай мовы. Іншыя мовазнаўцы лічылі, што гэтыя дыялекты належаць да заходніх разнавіднасцей украінскай мовы. Трэцяя група заяўляла, што гэтыя дыялекты дастаткова самабытныя, каб быць прызнанымі асобнай усходнеславянскай мовай.

Нягледзячы на гэтыя лінгвістычныя рознагалоссі, афіцыйная тэрміналогія, якая выкарыстоўвалася Аўстра-Венгерскай манархіяй, што кіравала Карпацкім рэгіёнам, заставалася нязменнай. Для аўстра-венгерскіх дзяржаўных уладаў увесь усходнеславянскі моўны масіў у межах граніц манархіі вызначалася як «рутэнская мова» (, ) — архаічны экзанім, які выкарыстоўваўся аж да 1918 года.

Статус русінскай абумоўлены палітычнымі і культурнымі чыннікамі. Зараз русінская мова прызнана афіцыйнай рэгіянальнай або мовай нацыянальнай меншасці ў Венгрыі, Польшчы, Сербіі, Славакіі і Чэхіі. У Харватыі і Украіне не мае афіцыйнага статусу.

Шэраг украінскіх даследчыкаў апісваюць спробы вылучыць русінскую у асобную мову як палітычна матываваныя намаганні расійскіх спецслужбаў і часткі русінскай дыяспары дзеля «дэзынтэграцыі ўкраінскай этнамоўнай прасторы».

Пашыранасць і колькасць носьбітаў Геаграфічна русінская мова дзеліцца на дзве асноўныя групы: карпацкую і панонскую.

На розных карпатарусінскіх гаворках размаўляюць у наступных рэгіёнах: Падкарпацкая Русь, або Закарпацкая Украіна — у Закарпацкай вобласці Украіны. Прэшаўская Русь, або Прэшаўшчына — на паўночным усходзе Славакіі, у Прэшаўскім краі. Лемкаўшчына — на крайнім паўднёвым усходзе Польшчы; тутэйшая разнавіднасць русінскай звычайна вядомая як лемкаўская мова (лемківскій язык). Паўночна-ўсходнія рэгіёны Венгрыі. Паўднёвы Мармарош — на поўначы Румыніі, у жудзеце Марамурэш.

На панонскай русінскай размаўляюць панонскія русіны, якія пражываюць у краі Ваяводзіна (Сербія) і ў сумежнай вобласці Славонія (усход Харватыі).

Акрамя абшчын у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, носьбіты русінскай мовы пражываюць у дыяспары ў Паўночнай Амерыцы (у першую чаргу ў ЗША і Канадзе), Заходняй Еўропе і, з нядаўняга часу, у Аўстраліі. У ЗША карпатарусінская мова гістарычна падтрымлівалася рэлігійнымі і культурнымі ўстановамі, нягледзячы на зніжэнне міжпакаленчай перадачы.

Дакладная ацэнка колькасці носьбітаў у дыяспары ўскладнена, паколькі нацыянальныя перапісы, як правіла, не вылучаюць русінскую мову асобнай катэгорыяй, часта ўключаючы яе ва ўкраінскую, рускую або славацкую.

У Славакіі, дзе русінская прызнана мовай меншасці, перапіс 2021 года зафіксаваў амаль носьбітаўStatistical Office of the Slovak Republic, 2021 census., хоць мясцовыя актывісты сцвярджаюць, што праз недаўлік фактычная лічба вышэйшая. У сербскім краі Ваяводзіна панонская русінская мае суафіцыйны статус: згодна з перапісам 2002 года, на ёй размаўляюць каля чалавекRepublic Statistical Office of Serbia, 2002 census.. Польшча рэгіструе прыкладна носьбітаў лемкаўскай русінскай мовыCentral Statistical Office of Poland., у той час як ва Украіне перапіс 2001 года зафіксаваў толькі носьбітаў, што адлюстроўвае дзяржаўную палітыку, якая разглядае русінскую як дыялект украінскай, а не як асобную мовуState Statistics Committee of Ukraine, 2001 census..

Гісторыя Карпата-русінскія дыялекты з’яўляюцца ўсходнеславянскімі і ўяўляюць сабой працяг украінскага дыялектнага кантынуума (яго заходняй часткі). Яны падзяляюць шматлікія ўсходнеславянскія, агульнаўкраінскія і заходне-ўкраінскія асаблівасці, але пры гэтым выяўляюць спецыфічныя рысы.

З сярэдзіны XIX стагоддзя і да сярэдзіны XX стагоддзя сутыкаліся тры тэндэнцыі: у якасці літаратурнай мовы адны прадстаўнікі русінскай інтэлігенцыі сталі ўкараняць рускую, другія ўкраінскую, трэція спрабавалі ўтварыць літаратурную русінскую мову на народнай аснове. Пасля Другой сусветнай вайны ў Чэхіі, Польшчы і савецкім Закарпацці была ўзаконена толькі ўкраінская мова. У Ваяводзіне ўжо ў 1920-х гадах зацвердзілася літаратурная русінская, і пасля вайны яна стала развівацца ў спрыяльных умовах. У канцы XX стагоддзя літаратурна-моўнае будаўніцтва актывізавалася ў Польшчы (граматыка ў 1992 годзе, часопіс «Бесіда») і ў Закарпацкай вобласці Украіны (перыёдыка, граматыка «Материньскый язык», 1997).

Цяпер прадстаўнікі русінаў спрабуюць стварыць агульнарусінскую літаратурную мову, у прыватнасці, шляхам публікацыі на старонках часопіса «Русин» тэкстаў на ўсіх разнавіднасцях русінскай.

Агульнай літаратурнай мовы для ўсіх русінскіх дыялектаў не існуе. Дыялекты русінскай мовы падпадзяляюцца на карпацкія і панонскія, або панонска-югаслаўскія. У той час як карпацкія дыялекты блізкія да ўкраінскай, панонскія дыялекты практычна ідэнтычныя шарышскаму дыялекту ўсходнеславацкай мікрамовы.

У СССР русінская мова разглядалася як дыялект украінскай мовы. Той жа афіцыйны падыход ужываецца да яе ў цяперашні час ва Украіне. Большасць украінскіх навукоўцаў выступае супраць прызнання русінскай мовы як асобнай.

Кадыфікаваны ў 1995 годзе ў Славакіі варыянт мае да 80 % агульных з літаратурнай украінскай мовай словаў. У русінскіх дыялектах Польшчы сустракаюцца запазычанні з польскай мовы, у дыялектах Закарпацця і Славакіі існуюць запазычанні з венгерскай мовы, аднак і ў самой венгерскай моцна адчуваецца ўплыў навакольных славянскіх моў, у тым ліку і русінскай.

Першай краінай, якая прызнала русінскую мову афіцыйнай, была колішняя Югаславія (гл. таксама Панонскія русіны). У 1995 Славакія таксама прызнала русінскую мовай нацыянальнай меншасці, але афіцыйнай мовай у Славакіі яна не з’яўляецца. Некаторыя дакументы (напрыклад, напамінкі выбаршчыкам) у Славакіі ўтрымліваюць часткі на русінскай мове нараўне з літаратурнай украінскай, венгерскай, цыганскай, нямецкай і англійскай. У некаторых славацка-русінскіх населеных пунктах прысутнічаюць двухмоўныя шыльды (напрыклад, Медзілаборцэ).гл. прыклад 1 гл. прыклад 2

Алфавіт Выкарыстоўваецца кірылічны алфавіт, які мае 36 літар. А а Б б В в Г г Ґ ґ Д д Е е Є є Ё ё Ж ж З з І і Ї ї И и Ы ы Й й К к Л л М м Н н О о П п Р р С с Т т У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ Ю ю Я я ь ъ

Прыклад мовы

Размоўная русінская мова XVIII стагоддзя Арыгінал тэксту прысягі на русінскай мове, запісаны венгерскім пісьмом, з урбара 1774 года вёскі Цоланфалва (Czolánfalva, сучасная Пласкановыця) камітата Берэг (Bereg)Іштван Удварі. Русинські жерела урбарської реформы Марії Теризії. Nyíregyháza, 1999.:

Ja, … bozsusza zsivomu bohu, Szvjatui Troiczi, Otczu, Szinu i Szvjatomu Duchovi, Szvjatui Precsisztui Marii i uszim Bozsim szvjatim, zse ja, na buk polozsivsi usitok sztrach, hnyiv, lyubov, szvui vlaszni choszen albo skodu i kasdi umiszlenni csolovicsi priklad, na kosdoje toto, sto budu szvidovanni po pravgyi povim, jak szvoi, tak insich tutosnich obivatelei mozsnoszti i uzsitki, dobra, skodi i pochibnosti szoho szela po pravgyi iszpovim i iz nich majmensoje natyulko znaju ne zataju, tak mi Bozse pomahaj i uszi svjati … etc.

Той жа тэкст прысягі, але кірыліцай:

Я, … , божуся жывому Богу, Святӱй Тройци, Отцю, Сыну и Святому Духови, Святӱй Пречистӱй Марійи и усім Божым святым, же я, на бӱк положывши ушыток страх, гнїв, любов, свӱй власный хосен албо шкоду и каждый умысленный чоловічий приклад, на кождоє тото, што буду звідованный, по правдї повім, як свої, так иншых тутошньых обывателей можности и ужыткы, добра, шкоды и похыбности сёго села по правдї исповім и из них майменшоє, натӱлько знаю, не затаю, так ми, Боже, помагай и усї святї … и т. д.

Вярхавінская гаворка Карпатаўкраінскі таруньская гаворка ўсходневярхавінскай групы:

«Пра ведзьмакоў і ведзьмаў» (гаворка інфарманта перададзена з дапамогай фанетычных знакаў) Dawnó-dawnó o̯ták robίlɪ, ščò taká bɷ́la… d’v’idúšnɪkɷ ta… ta xodίw, ta… mọ́jїj mám’i s’a snίw jakɷ́z’ d’ίdo, ščo máw xv’ї́st, xvóst, ta snίw ji s’a. Ta máma tam p’їšlá dọ n’óɣo, ta ščóz’ ɣovorίla z nίm… taj máma xvóra bɷ́la. Taj máma prɪšlá dọm’ї́, ta žїŋkɷ́ drúɣ’i vodɷ́ ji ɣasίlɪ — cɪ rọzum’ίjete? — ɣasίlɪ ji vọ́du, ta máma ɣét ɪz’b’il’íla, ɪššẹ́ xodίlɪ za ɣranίc’u, dẹ́z’ daléko, ta daválɪ ji vodɷ́ s’v’jačénọji, taj daválɪ ji krọ́v ɪs pérsta. Mọ́ji mám’i. Nno, ta v’ї́n mnóɣo čẹ́l’ade ták ščó… obɷ́ xvọ́r’i bɷ́lɪ. …С. Л. Николаев, М. Н. Толстая. Словарь карпатоукраинского торуньского говора. Институт славяноведения РАН, Москва 2001

Той жа тэкст кірыліцай (некаторыя асаблівасці вымаўлення не перададзены):