Індане́зія (), Рэспу́бліка Індане́зія () — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, размешчаная на 17 508 астравах найбуйнейшага ў свеце Малайскага архіпелага (астравы Калімантан, Суматра, Ява, Сулавесі, Балі і інш.) і заходняй частцы вострава Новая Гвінея. Мае сухапутныя межы з Малайзіяй, Папуа-Новай Гвінеяй і Усходнім Тыморам. Сухапутная тэрыторыя — 1,9 млн км². Марская акваторыя (унутранае мора, тэрытарыяльныя і архіпелагавыя воды, асобная эканамічная зона) — 7,9 млн кв. км. Насельніцтва — больш за 250 млн чалавек (4-е месца ў свеце). Сталіца — Джакарта (в. Ява) з насельніцтвам звыш 10 млн чал. Афіцыйная мова — інданезійская. Грашовая адзінка — інданезійская рупія. Нацыянальнае свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці (17 жніўня 1945).
Унітарная дзяржава, прэзідэнцкая рэспубліка. Пасаду прэзідэнта з кастрычніка 2024 г. займае Прабова Субіянта, віцэ-прэзідэнта — Гібран Ракабумінг Рака.
Інданезія мае значную этнакультурную разнастайнасць. Каля 88 % насельніцтва — мусульмане, што робіць яе краінай з найбольшым мусульманскім насельніцтвам у свеце.
Адміністрацыйны падзел: 33 адміністрацыйныя адзінкі (31 правінцыя, 2 адмысловыя адміністрацыйныя акругі — Джакарта і Джак’якарта).
Незалежнасць краіны абвешчана 17 жніўня 1945. У 1942—1945 гадах яна знаходзілася пад японскай акупацыяй, а да таго была каланіяльным уладаннем Нідэрландаў, якія пачалі яе асваенне ў першай палове XVII ст. і аб’ядналі большую частку тэрыторыі сучаснай Інданезіі пад сваёй уладай да пачатку XX ст.
Назва
Назва «Інданезія» з’яўляецца састаўной і паходзіць ад тапоніма «Індыя» () у спалучэнні з вытворным ад грэчаскага слова «несас» ( — востраў), літаральна «Астраўная Індыя». Першыя выпадкі яго ўжывання адносяцца да канца XVIII ст. Аднак дакументаванае ўвядзенне гэтага паняцця ў навуковы абарот адбылося толькі ў 1850 годзе, калі брытанскі этнограф Джордж Віндзар Эрл прапанаваў выкарыстаць для абагульняючай назвы жыхароў Малайскага архіпелага этнонім «індунезійцы» () замест этноніма «малаюнезійцы» (), які ўжываўся ў той час. Пазней вучань Эрла, Джэймс Рычардсан Логан, у сваіх працах упершыню ўжыў тапонім «Інданезія» () як сінонім тапоніма «Індыйскі архіпелаг» (), а нямецкі этнограф і філосаф Адольф Бастыян () апублікаваў манаграфію пад назвай «Інданезія або астравы Малайскага архіпелага» (); .
Пры гэтым, нягледзячы на досыць хуткае распаўсюджванне тапоніма «Інданезія» у міжнародным акадэмічным асяроддзі, у Нідэрландах (каланіяльнай метраполіі гэтай тэрыторыі) ён доўгі час практычна не выкарыстоўваўся: сярод галандцаў калонія па-ранейшаму называлася як «Галандская Ост-Індыя» () альбо проста «Індыя» (, у грамадска-палітычнай лексіцы ў яе адносінах ужывалася таксама паняцце «Усход» ().
Пачатак актыўнага распаўсюджвання слова «Інданезія» ў Нідэрландах і Галандскай Ост-Індыі звязаны з уздымам нацыянальна-вызваленчага руху сярод насельніцтва калоніі ў пачатку XX ст. Так, у 1913 годзе адзін з першых актывістаў руху, яванскі журналіст і публіцыст Сувардзі Сур’янінгратБольш вядомы пад псеўданімам Кі Хаджар Дэвантора () заснаваў у Нідэрландах прыватнае агенцтва навін пад назвай «Інданезійскае прэс-бюро» ().
Аднак укараненне слова «Інданезія» ў сапраўды шырокі грамадскі лексікон у Галандскай Ост-Індыі звязана з правядзеннем у Джакарце 27-28 кастрычніка 1928 года кангрэса моладзевых арганізацый нацыянальна-вызваленчага кірунку. У ходзе мерапрыемства быў упершыню публічна выкананы гімн «Вялікая Інданезія» (), а яго ўдзельнікі прынеслі так званую «Клятву моладзі» (), даўшы прысягу на вернасць адзінай радзіме — Інданезіі, адзінай нацыі — інданезійскай, адзінай мове — інданезійскай.
Гісторыя
Засяленне людзьмі, старажытны перыяд (да нашай эры)
На тэрыторыі Інданезіі знаходзяцца адны з найбольш ранніх арэалаў рассялення старажытных людзей. Выяўленыя на Яве выкапнёвыя астанкі аднаго з падвідаў чалавека прамаходзячага — пітэкантрапа, таксама вядомага як яванскі малпачалавек, адносяцца да ніжняга палеаліту (прыблізна ад 1 мільёна да 700 тысяч гадоў таму).
Каля 45 000 гадоў таму пачалося засяленне тэрыторыі Інданезіі чалавекам разумным. Пачынаючы з гэтага часу прайшло некалькі міграцыйных хваль, у ходзе якіх з кантынентальнай частцы Паўднёва-Усходняй Азіі перамяшчаліся прадстаўнікі розных этнасаў, найбольш раннія з якіх належалі да негроіднай расы. Пранікненне мангалоідных народнасцей, якія прынеслі з сабой высокую неалітычную культуру, пачалося ў другім тысячагоддзі да нашай эры. Першую буйную хвалю мангалоідаў сфарміравалі так званыя , другую, якая адносіцца да сярэдзіны першага тысячагоддзя да нашай эры, — . Апошнія былі носьбітамі высокаразвітай культуры бронзы і распаўсюдзілі на заселенай тэрыторыі земляробства, сталі продкамі большай часткі сучасных інданезійцаў. Пераход да бронзы на асноўнай тэрыторыі краіны завяршыўся да пачатку нашай эры, тады ж у прыбярэжных раёнах пачаўся пераход да культуры жалеза.
Фарміраванне дзяржаў, дакаланіяльны перыяд (I—XV стст.)
Дзяржаўныя утварэнні на тэрыторыі Інданезіі пачалі ўзнікаць ужо ў I-III ст. н. э., аднак існаванне першых дзяржаў, назвы якіх навуцы дакладна вядомыя — на ўсходнім Калімантане і на заходняй Яве, адносіцца толькі да IV ст. Першай дзяржавай, тэрыторыя якой распаўсюдзілася на некалькі астравоў, стала Шрывіджая, заснаваная на паўднёвай Суматры ў канцы VII ст.: праіснаваўшы да канца XIV стагоддзя, яна ў перыяды сваёй найвышэйшай магутнасці кантралявала ўсю тэрыторыю Суматры, большую частку Явы і Малакскага паўвострава. Гэтыя і іншыя дзяржавы, якія існавалі на тэрыторыі Інданезіі ў IV—XIII стагоддзях, знаходзіліся пад моцным культурным уплывам Індыі, а пануючай рэлігіяй у большасці з іх быў індуізм. Разам з тым, досыць распаўсюджаным быў і будызм: ён, у прыватнасці, быў дзяржаўнай рэлігіяй усходнеяванскага княства Матарам.
Найбольш буйной, магутнай і развітай у сацыяльна-эканамічным дачыненні дзяржавай дакаланіяльнага перыяду была імперыя Маджапахіт, заснаваная ў 1293 годзе на ўсходняй Яве. Да канца XIV ст. тэрыторыя і васальныя ўладанні Маджапахіта ўключалі ў сябе большую частку тэрыторыі цяперашняй Інданезіі.
У XIII ст. пачалося актыўнае распаўсюджванне ісламу, які пранікаў галоўным чынам з Малакскага паўвострава і з усходняга ўзбярэжжа Індыі. Да канца XVI стагоддзя іслам стаў пануючай рэлігіяй на большай частцы тэрыторыі Інданезіі, хоць у многіх рэгіёнах захоўваліся абшчыны будыстаў і індуістаў, а таксама асяродкі традыцыйных мясцовых вераванняў, носьбіты якіх, як правіла, цалкам бесканфліктна суіснавалі з мусульманамі.
Каланіяльны перыяд (XVI ст. — 1942)
Пранікненне еўрапейцаў, каланізацыя ГОІК (1512—1798 гады)
Пранікненне еўрапейскіх каланізатараў у Інданезію, якое пачалося ў XVI ст., было выклікана высокім попытам на спецыі і вострыя прыправы, якія растуць ва ўсходняй частцы Малайскага архіпелага — на Малукскіх і Малых Зондскіх астравах, Сулавесі — менавіта гэты рэгіён прадстаўляў асноўную цікавасць для еўрапейцаў. Першымі тут атабарыліся партугальцы: у 1512 мараплаўцу Францішку Серану ўдалося наладзіць пастаўкі прыпраў з Малук і застацца з часткай каманды на востраве Тэрнатэ.
У XVII стагоддзі ў барацьбу за кантроль над гандлем мясцовымі прыправамі ўключыліся іншыя еўрапейскія дзяржавы, найбольшую актыўнасць сярод якіх праявілі Нідэрланды. За некалькі дзесяцігоддзяў у галандцаў атрымалася выцесніць канкурэнтаў з архіпелага — партугальцы змаглі ўтрымаць толькі ўсходнюю частку вострава Тымор. У 1602 была заснавана Галандская Ост-Індская кампанія (ГОІК), якая распачала засваенне не толькі ўсходняй, але і заходняй часткі цяперашняй Інданезіі. Кампанія мела ўласныя ўзброеныя сілы і наладжвала на тэрыторыі сваіх уладанняў, якія атрымалі назву Галандскай Ост-Індыі, развітую сістэму каланіяльнага кіравання на чале з генерал-губернатарам. У 1619 годзе на паўночным захадзе Явы галандцамі была закладзена сталіца калоніі — Батавія ().
У XVII—XVIII стагоддзях ГОІК паступова пашырала свае ўладанні. Акрамя непасрэдна яе тэрыторый, зонай яе ўплыву былі многія фармальна незалежныя дзяржавы архіпелага, з якімі ў той ці іншай форме заключаліся нераўнапраўныя пагадненні. Да залежных кіраўнікоў, як правіла, прыстаўляліся каланіяльныя чыноўнікі — так званыя , якія кантралявалі іх знешнія зносіны і гаспадарчую дзейнасць. Асноўнымі метадамі эксплуатацыі калоніі ў гэты перыяд былі прымусовая вытворчасць рознай сельскагаспадарчай прадукцыі (пасля падзення ў Еўропе попыту на спецыі і вострыя прыправы асноўнымі яе відамі былі кава, цукар, тытунь, індыга, каштоўныя пароды драўніны) і розныя формы падаткаабкладання.
У канцы XVIII стагоддзя пад уздзеяннем наступстваў англа-галандскай вайны 1780-84 гадоў і змяненняў міжнароднай эканамічнай кан’юнктуры ГОІК апынулася ў глыбокім крызісе, які стаў для яе пагібельным: у 1796 годзе ўпраўленне кампаніяй, якая перажывала банкруцтва, было перададзена нідэрландскаму ўраду, у 1798 годзе Батаўская рэспубліка прыняла на сябе ўсе пагадненні і абавязацельствы ГОІК, а у 1800 годзе апошняя была ліквідавана.
Залежнасць ад нідэрландскай кароны (1798—1942 гады)
Залежнасць ад ГОІК змянілася аналагічнымі адносінамі калоніі непасрэдна з Нідэрландамі, што не прывяло да істотных змен сістэмы каланіяльнага кіравання — адміністрацыяй Ост-Індыі па-ранейшаму кіраваў генерал-губернатар, які прадстаўляў ужо не ГОІК, а нідэрландскі ўрад. У той жа час, з улікам падпарадкавання ў гэты перыяд Нідэрландаў напалеонаўскай Францыі, чарговы генерал-губернатар, Герман Вілем Дэндзельс, які атрымаў гэта прызначэнне ў 1808 годзе ад Людовіка Банапарта, праводзіў курс на забеспячэнне французскіх каланіяльных інтарэсаў.
У 1811 годзе калонія перайшла пад кантроль Вялікабрытаніі, якая заняла галандскія Ост-Індскія ўладанні, каб прадухіліць іх канчатковы захоп Францыяй. Брытанскім губернатарам Томасам Стэмфардам Рафлзам у кароткія тэрміны быў праведзены шэраг істотных адміністрацыйных пераўтварэнняў, прычым новыя метады кіравання і гаспадарання, як правіла, значна пераўзыходзілі па эфектыўнасці нідэрландскія. Акрамя таго, у перыяд брытанскай акупацыі адміністрацыйны цэнтр калоніі быў перанесены з Батавіі ў .
Ост-Індыя была вернута вызваленым ад Напалеона Нідэрландам па ўмовах Лонданскай канвенцыі 1814 года. Пры аднаўленні нідэрландскай адміністрацыі значная частка ажыццёўленых брытанцамі пераўтварэнняў была адменена. Галандцы працягвалі курс на пашырэнне сваіх уладанняў і максімальнае абмежаванне аўтаноміі фармальна незалежных мясцовых дзяржаў. Разам з вывазам прадукцыі, якая выраблялася ў калоніі, забяспечвалася ператварэнне яе ў рынак збыту нідэрландскіх тавараў. Пры гэтым галандцам па-ранейшаму даводзілася пераадольваць актыўнае супраціўленне мясцовага насельніцтва: найбольш маштабнымі антыкаланіяльнымі выступленнямі былі на заходняй Суматры, і . Пасля далучэння да Галандскай Ост-Індыі ў 1906 годзе Ачэха, а ў 1920 годзе — заходняй частцы вострава Новая Гвінея яна аб’яднала ўсю тэрыторыю цяперашняй Інданезіі.
Метады эканамічнай эксплуатацыі калоніі змяняліся па меры эканамічнага развіцця саміх Нідэрландаў: на змену сістэме прымусовых культур у другой палове XIX стагоддзя прыйшла плантацыйная гаспадарка, усё большае значэнне набывала рэалізацыя галандскіх тавараў. З пачатку XX стагоддзя да ўдзелу ў асваенні Галандскай Ост-Індыі Гаагай былі дапушчаныя манаполіі іншых еўрапейскіх краін і ЗША.
Да гэтага ж перыяду адносіцца зараджэнне ў калоніі інстытуцыялізаванага нацыянальна-вызваленчага руху: у 1900-х — 1910-х гадах быў створаны шэраг арганізацый, якія абвясцілі сваёй мэтай дасягненне дзяржаўнай незалежнасці. Пад уздзеяннем працэсаў, якія адбываліся ў Еўропе, сфарміравалася вельмі актыўнае левае крыло руху: у 1914 годзе была сфарміравана першая сацыял-дэмакратычная ячэйка, у 1920 годзе — Камуністычная партыя Інданезіі. У 1927 годзе была створана Нацыянальная партыя на чале з Сукарна — будучым прэзідэнтам краіны, які сфармуляваў прынцыпы мархаэнізму — дактрыны, якая прадугледжвае незалежнае развіццё Інданезіі па сацыялістычным шляху з нацыянальнай спецыфікай, якая стала ідэалогіяй найбольш магутнай плыні ў рамках нацыянальна-вызваленчага руху.