Эпі́фара () — паўтарэнне аднолькавых гукаў, словаў ці выразаў у канцы вершаваных радкоў або строф. Вось прыклад эпіфары з народнай песні: Цялушачак гадаваць будзем, А бычочкі прадаваць будзем, Дзевак замуж аддаваць будзем, А хлопчыкаў жаніць будзем.

Стылістычная фігура, супрацьлеглая эпіфары, — анафара.

Віды эпіфары Радковая — аднолькавыя словы ці выразы паўтараюцца ў канцы радкоў. Строфная — асобныя словы ці выразы дакладна паўтараюцца ў канцы асобных строф.

Гл. таксама Анафара.

Літаратура

Катэгорыя:Паэтыка