Асклепія́даў верш — вершаваны памер антычнай (метрычнай) сістэмы вершаскладання, вынайдзены старажытнагрэчаскім паэтам Асклепіядам Самаскім (III ст. да н. э.). Гэты верш з’яўляецца па сутнасці мадыфікацыяй пентаметра, у якім першая і перадапошняя дактылічныя стопы ўсечаныя на адзін кароткі склад.
Асклепіядаў верш у беларускай літаратуры У беларускай паэзіі асклепіядаў верш ужыты толькі адзін раз — у перакладзеным М. Багдановічам «Помніку» старажытнарымскага паэта Гарацыя: Лепшы медзі сабе памятнік справіў я, Болей усіх пірамід царскіх падняўся ён, Не зруйнуе яго сівер, ні едкі дождж, Ні гадоў чарада, вечнага часу рух. Не саўсім я памру, лепшая часць мяне Не зазнае хаўтур; слава мая ўвесь час Між патомкаў расці будзе, пакуль усхадзіць Зможа з дзевай удвух на Капітоллі жрэц.
Літаратура
Катэгорыя:Антычная метрыка