Даматка́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Даматканавічы. Знаходзіўся ў паўночна-заходняй частцы раёна.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 25 красавіка 2007 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шчэпіцкага сельсавета.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: Арда, Даматканавічы, Жылічы, Сцяпужычы, Якшычы.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Клецкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Нясвіжскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2007 годзе