SP Kava (сапраўднае імя Юрый Касцень) — прадстаўнік хвалі беларускага рэпу.

Біяграфія Нарадзіўся 27 снежня 1989 года ў Вілейцы, працяглы час жыў у Мінску.

Адзін з заснавальнікаў гурта PANaNieba. Уласную дзеяздольнасць у якасці сольнага выканаўцы SP Kava прадэманстраваў, калі запісаў некалькі твораў па матывах хітоў Neuro Dubel i Akute.

У чэрвені 2013 года прэзентаваў дэбютны ЕР «Што табе сніцца». Па задуме SP Kava, праз усе песні прасочваецца гісторыя дэпрэсіўнага героя, які збягае ад рэальнасці. У тым жа годзе быў намінаваны на прэмію «Героі году 2013» па версіі Tuzin.fm.

28 студзеня 2015 года — ЕР «яМы». SP Kava шукае не толькі свой уласны гук, але яшчэ і сэнсы па жыцці: «Калі задацца мэтаю назваць формулу гэтага альбому, то яна будзе такой: дыстанцыянаванне плюс самакапанне, а можа нават самазакопванне. У такім разе і атрымліваюцца „яМы“»SP Kava зьдзейсьніў самазакопваньне (+аўдыё/+спампаваць) / Experty.by. У міні-альбом увайшлі пяць трэкаў, у тым ліку «Думалі», запісаны для праекту «Re:Песняры».

2021 год — як рэакцыя на гісторыю пераўвасоблены альбом «яМы» выходзіць на сучасных стрымінгавых пляцоўках.

SP Kava вылучаецца тым, што не працуе па звыклай схеме, а ўскладняе сваю музыку. Ён спрабуе намацаць сваё, адрознае гучанне.

Дыскаграфія

Альбомы

яМы LP (2021)

Міні-альбомы

Што табе сніцца (2013) яМы EP (2015)

Зборнікі Re:Песняры (2014), трэк «Думалі»

Катэгорыя:Рэперы Беларусі Катэгорыя:Хіп-хоп-гурты Беларусі