Генры Уілсан (; ) — амерыканскі палітык, Віцэ-прэзідэнт ЗША ў 1873—1875 гадах, член Рэспубліканскай партыі ЗША.
На працягу ўсёй сваёй кар'еры Уілсан быў вядомы тым, што адстойваў непапулярныя справы, у тым ліку правы працоўных як для белых, так і для чарнаскурых, а таксама адмену рабства.
Біяграфія
Генры Уілсан нарадзіўся 16 лютага 1812 года пад імем Джэрэмайя Джонс Колбат (), але ў 1833 годзе змяніў імя на Генры Уілсан, пераехаў з Фармінгтана ў Нэйцік (штат Масачусетс) і заняўся шавецкім рамяством.
Завяршыўшы там сваю адукацыю, ён у 1841—1852 гадах быў дэпутатам легіслатуры Масачусетса, а ў 1848—1851 гадах быў уладальнікам і рэдактарам газеты «Boston Republican».
У 1852 годзе беспаспяхова балатаваўся ў Кангрэс, а ў 1853 годзе — у губернатары Масачусетса. У 1855 годзе быў абраны па замяшчэнні ў Сенат ад кааліцыі Дэмакратычнай патрыі, а ў 1859, 1865 і 1871 гадах пераабіраўся як рэспубліканец, выступаючы як актыўны крытык рабства, быў старшынёй Камітэта па ваенных справах, а падчас Грамадзянскай вайны сфармаваў і ўзначаліў 28-ы полк Масачусетскай добраахвотнай пяхоты.
Памёр 22 лістапада 1875 года ў Вашынгтоне.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты ЗША Катэгорыя:Сенатары ад штата Масачусетс Катэгорыя:Члены Рэспубліканскай партыі ЗША Катэгорыя:Абаліцыяністы ЗША