Харці́ца (, ) — аграгарадок у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубненскага сельсавета. Размешчана на аўтадарозе Масты-Скідзель, за 23 кіламетры на паўночны захад ад г. Масты, 37 кіламетраў ад г. Гродна, 7 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Чарлёна.

Да 2013 года Харціца была цэнтрам Харціцкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28.08.2013 N 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области .

Насельніцтва 2002 год — 469 жыхароў, 164 двары. 2009 год — 505 жыхароў 2019 год — 444 жыхары.

Інфраструктура Дом культуры і бібліятэка Амбулаторыя Камбінат бытавога абслугоўвання Аддзяленне сувязі

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 576 с.: іл.

Спасылкі

Катэгорыя:Дубненскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мастоўскага раёна