Асве́йскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР.
Гісторыя Існаваў у 1924—1959, да 26 ліпеня 1930 і з 21 чэрвеня 1935 у Полацкай акрузе, з 20 лютага 1938 у Віцебскай, з 20 верасня 1944 у Полацкай, з 8 студзеня 1954 зноў у Віцебскай абласцях. Утвораны 17 ліпеня 1924. Цэнтр — мястэчка, з 27 верасня 1938 гарадскі пасёлак Асвея. Плошча раёна 603 км2, 412 населеных пунктаў. Насельніцтва 21 314 чал. (на 1 студзеня 1925). Падзяляўся на 9 сельсаветаў: Асвейскі (у 1958 скасаваны) Задзежскі Каханавіцкі Кісялёўскі Красоўскі Малашкаўскі Савейкаўскі Сенькаўскі Сухарукаўскі (з 1958 Відоцкі)
Раён скасаваны 8 жніўня 1959, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Дрысенскага раёна.
Літаратура
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Асвея