Элья Хонанавіч Абелеў (; ) — расійскі трэнер. Заслужаны трэнер РСФСР. Суддзя рэспубліканскай катэгорыі (1960) па спартыўнай гімнастыцы. Заснавальнік школы спартыўнай гімнастыкі («Дынама») ва Уфе.
Біяграфія У 1938—1941 гадах — трэнер і выкладчык гімнастыкі Бабруйскага гарадскога камітэта па справах фізічнай культуры і спорту. У 1945—1979 гадах — трэнер, старэйшы трэнер Башкірскага абласнога савета ФСА «Дынама», адначасова ў 1945—1959 гадах — галоўны трэнер зборнай каманды і старшыня Федэрацыі спартыўнай гімнастыкі БАССР. Сярод выхаванцаў: Л. Е. Каралёва, а таксама звыш 36 майстроў спорту СССР.
Спасылкі
Катэгорыя:Трэнеры Расіі