Кні́га праро́ка Езекіі́ля (, Сефер Ехэзкель; ; )) — 26-я кніга кананічнага Старога Запавету, чатырнаццатая частка Танаху. Напісаная прарокам Езекіілем да 591 да н.э. у Вавілоне. Складаецца з 48 раздзелаў, апісвае падзеі часоў Першага Храма і Вавілонскага палону (613 — каля 591 да н.э.).

Аўтарства кнігі і яе прыналежнасць да біблейскага канону ніколі не аспрэчваліся. Кніга ўвайшла ў канон у часы Ездры і з’яўляецца ў каталогах свяшчэнных пісанняў часоў ранняга хрысціянства; напрыклад, у спісе канону, складзенага Арыгенам.

Кароткі змест Рзд. 1-3: бачанне славы Гасподняй і пакліканне Езекііля да прароцкага служэння. Рзд. 4-24: 13 выкрывальных прамоў супраць іўдзеяў і сімвалічныя дзеі, якія паказваюць падзенне Іерусаліму Рзд. 25-32, 35: выкрывальныя прамовы супраць паганцаў: іўдзейскіх суседзяў, жыхароў Тыру. Прароцтвы пра егіпцян. Вершы 13-19 28 раздзела адносяцца да д’ябла, увасабленнем якога стаў тырскі цар. Рзд. 33: новыя абавязкі прарока. Рзд. 34, 36-37: адноўлены Ізраіль і ўваскрашэнне мёртвых. Рзд. 38-39: нашэсце Гога і Магога. Рзд. 40-48: бачанне новага Храма

Спасылкі

Кніга прарока Езэкііля ў перакладзе Васіля Сёмухі Кніга прарокі Езэкіеля ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна Кніга Эзэкіэля ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь Кніга Эзэкіэля ў перакладзе Антонія Бокуна

Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Кніга прарока Езекііля Катэгорыя:Танах:Прарокі