(Першая) Кні́га Е́здры (Эздры) ( Сефер Эзра, , ) — пятнаццатая кніга Старога Запавету, 36-я частка Танаха, 10-я кніга Ктувім. Напісаная Ездрам прыкладна да 460 да н.э. ў Іерусаліме. Ахоплівае перыяд ад 537 прыблізна да 467 да н.э.

Першая частка (раздзелы 1-6) распавядае пра аднаўленне Іерусалімскага храма, другая частка (раздзелы 7-10) — пра паход у Іерусалім і стварэнне яўрэйскай абшчыны.

Пераклады Кніга Эздры ў перакладзе Васіля Сёмухі Кніга Эзрына ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна Кніга Эздры ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь Кніга Эзры ў перакладзе Антонія Бокуна

Спасылкі

Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Танах:Пісанні Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:460 да н.э.