Алістэр Картэр (; нар. , , графства Эсэкс, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Двухразовы фіналіст чэмпіянатаў свету (2008, 2012) і былы другі нумар сусветнага рэйтынгу (2010/2011). Пераможца чатырох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-20 снукерыстаў у гісторыі па колькасці перамог рэйтынгавага ўзроўню). З сезона 2002/2003 нязменна ўваходзіць у топ-32, а з ліпеня 2016 года — у топ-16 сусветнага рэйтынгу.
Стаў прафесіяналам у 1996 годзе ва ўзросце 17 гадоў, а ў 1999 годзе дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на адкрытым чэмпіянаце Уэльса. У тым жа годзе дайшоў да рэйтынгавага паўфіналу на Гран-Пры і перамог на турніры Benson and Hedges Championship, што дазволіла яму ў 2000 годзе дэбютаваць на Мастэрс — найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве. У сезоне 2002/2003 увайшоў у топ-32 снукерыстаў свету і ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю чэмпіянату свету, а ў сезоне 2006/2007 упершыню стаў гульцом топ-16 і дайшоў да свайго другога рэйтынгавага паўфіналу на кубку Мальты. У 2008 годзе дайшоў да фіналу чэмпіянату свету, які таксама стаў яго першым рэйтынгавым фіналам, дзе саступіў Роні О’Салівану (8:18), а ў наступным сезоне дайшоў да паўфіналаў чатырох рэйтынгавых турніраў (у тым ліку другога па значнасці снукернага турніру — чэмпіянату Вялікабрытаніі), здабыўшы свой першы тытул рэйтынгавага ўзроўню на адкрытым чэмпіянаце Уэльса. У сезоне 2010/2011 выйграў другі рэйтынгавы турнір, Шанхай Мастэрс, і падняўся на найвышэйшае для сябе другое месца ў сусветным рэйтынгу. У 2012 годзе ў другі раз дайшоў да фіналу чэмпіянату свету, дзе зноў прайграў Роні О’Салівану (11:18), а таксама ў другі раз дайшоў да паўфіналу на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, што застаецца яго найлепшым вынікам на першым з турніраў Трайной кароны. У 2013 годзе перамог на German Masters, які стаў яго трэцім рэйтынгавым тытулам, але ў сярэдзіне года ў яго быў дыягнаставаны тэстыкулярны рак, з-за чаго ён быў вымушаны прапусціць частку наступнага сезона і страціў форму, апусціўшыся на 32-е месца ў рэйтынгу ў 2016 годзе, аднак у пачатку сезона 2016/2017 здабыў чацвёртую рэйтынгавую перамогу на World Open і вярнуўся ў эліту сусветнага снукера. Два разы даходзіў да чвэрцьфіналаў на турніры Мастэрс (2009, 2015), але ніколі не праходзіў далей. З 2003 года змагаецца з хваробай Крона.
У агульнай колькасці займаў другое месца ў сусветным рэйтынгу больш за два месяцы. Апроч чатырох рэйтынгавых спаборніцтваў і Benson and Hedges Championship выйграў нізкарэйтынгавы Пол Хантэр Класік у 2015 годзе. У 2011 годзе разам з Маркам Сэлбі прадстаўляў зборную Англіі на кубку свету, вывеўшы яе ў чвэрцьфінальную стадыю. За прафесійную кар'еру аформіў больш за 200 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-25 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў стэрлінгаў, уваходзячы ў топ-25 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. За сваю кар'еру выканаў два максімальныя брэйкі.
Фіналы турніраў
Рэйтынгавыя турніры: 8 (4 перамогі, 4 паразы)
Легенда Чэмпіянат свету (0:2) Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0:0) Іншыя (4:1)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Параза2008 Чэмпіянат свету 8:182Перамога2009 Адкрыты чэмпіянат Уэльса 9:53Параза2010 Адкрыты чэмпіянат Уэльса 4:94Перамога2010 Шанхай Мастэрс 10:75Параза2012 Чэмпіянат свету 11:186Перамога2013 German Masters 9:67Перамога2016 World Open 10:88Параза2017 German Masters 6:9
Нізкарэйтынгавыя турніры: 1 (1 перамога)
№ВынікГодТурнірАпанент у фіналеЛік1Перамога2015 Пол Хантэр Класік 4:3
Прафесійныя снукерныя турніры: 13 (6 перамог, 7 паразаў)
Легенда Рэйтынгавыя турніры (4:4) Нізкарэйтынгавыя турніры (1:0) Нярэйтынгавыя турніры (1:3) Турніры з альтэрнатыўным фарматам (0:0)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога1 Benson and Hedges Championship, Малверн, Англія 9:4Параза1 Кваліфікацыя да Мастэрс, Прэстацін, Уэльс 3:6Параза2 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія 8:18Перамога2 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Ньюпарт, Уэльс 9:5Параза3 Адкрыты чэмпіянат Уэльса, Ньюпарт, Уэльс 4:9Перамога3 Шанхай Мастэрс, Шанхай, Кітай 10:7Параза4 Усі Класік, Усі, Кітай 7:9Параза5 Чэмпіянат свету, Шэфілд, Англія 11:18Перамога4 German Masters, Берлін, Германія 9:6Параза6 Championship League, Сток, Англія 2:3Перамога5 Пол Хантэр Класік, Фюрт, Германія 4:3Перамога6 World Open, Юйшань, Кітай 10:8Параза7 German Masters, Берлін, Германія 6:9
Запрашальныя турніры: 2 (2 перамогі)
ВынікДатаТурнірАпанент у фіналеЛікПерамога12008 Кубак Хуаншаня, Хуаншань, Кітай 5:3Перамога2 General Cup, Ганконг 7:6
Крыніцы
Спасылкі
Профіль на World Snooker Статыстыка Алістэра Картэра на CueTracker.net
Катэгорыя:Снукерысты Англіі Катэгорыя:Пераможцы адкрытага чэмпіянату Уэльса па снукеры Катэгорыя:Пераможцы Шанхай Мастэрс (снукер) Катэгорыя:Пераможцы German Masters (снукер) Катэгорыя:Пераможцы World Open (снукер) Катэгорыя:Пераможцы Пол Хантэр Класік, снукер