Уладзі́мір Мікала́евіч Чу́шаў (, Гомель) — беларускі дыпламат.

Біяграфія Скончыў будаўнічы факультэт Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (1985) і юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1995).

1985—1995 — выкладчык, намеснік дырэктара прафесійна-тэхнічнага вучылішча (г. Мінск), вядучы спецыяліст юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

1995—1998 — трэці сакратар, загадчык сектара, начальнік аддзела міжнародных дагавораў дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў.

1998—2002 — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Саюзнай Рэспубліцы Югаславія.

2002—2006 — намеснік начальніка Галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў.

2006—2009 — саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

2009—2011 — начальнік Галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў, член Калегіі МЗС.

26 жніўня 2011 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы СербіяУказ Президента Республики Беларусь от 26 августа 2011 г. № 376 «О назначении В. Н. Чушева» (1/12789) . 3 снежня 2013 года быў прызначаны дадаткова паслом у Чарнагорыі і ў Рэспубліцы Македонія па сумяшчальніцтвеУказ Президента Республики Беларусь от 3 декабря 2013 г. № 546 «О назначении В. Н. Чушева».

27 красавіка 2017 года быў вызвалены з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Сербія, Чарнагорыі і Македоніі ў сувязі з пераходам да іншага наймальнікаУказ Президента Республики Беларусь от 27 апреля 2017 г. № 133 «Об освобождении от должности».

12 лютага 2019 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. 13 мая 2022 года вызвалены ад пасадыpravo.by.

Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Сербіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Паўночнай Македоніі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Чарнагорыі Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі