Трпімі́равічы (Trpimiroviči) — княжацкая, а з 925 года каралеўская дынастыя харвацкага дзяржавы, якая кіравала (з перапынкамі) з 845 года да канца XI стагоддзя. Першым каралём Харватыі быў Таміслаў I, каранаваны ў 925 годзе. Апошні кароль з дынастыі Трпіміравічаў Сцепан II памёр у 1091 годзе, што пацягнула за сабой гібель незалежнага харвацкага каралеўства і далучэнне яго на правах асабістай уніі да Венгрыі (гл. Харватыя ва уніі з Венгрыяй).
Найбольш вядомыя прадстаўнікі Трпіміравічаў: заснавальнік дынастыі Трпімір I (каля 845—864), Таміслаў I (каля 910 — каля 928), Петар Крэшымір IV (1058—74), Дмітар Званімір (1075—1089)
Прадстаўнікі thumb|Помнік каралю Таміславу ў Заграбе
Князі Харватыі Трпімір I (845—864) Здзеслаў (878—879) Мунцымір (892—910) Таміслаў I (910—925)
Каралі Харватыі Таміслаў I (925—928) Трпімір II (928—935) Крэшымір I (935—945) Міраслаў (945—949) Міхайла Крэшымір II (949—969) Сцепан Држыслаў (969—997) Святласлаў Суронья (997—1000) Крэшымір III (1000— c. 1030) Гаіслаў (1000—c. 1020) Сцяпан I (c. 1030—1058) Петар Крэшымір IV (1058—1074) Дмітар Званімір (1075—1089) Сцепан II (1089—1091) Алена Прыгожая
Гл. таксама Сярэднявечная Харватыя Спіс каралёў Харватыі