FIM-92 «Стынгер» ( — Джала) — амерыканскі пераносны зенітна-ракетны комплекс (ПЗРК), прызначаны для паражэння нізкалятаючых паветраных цэляў (самалётаў, верталётаў, БПЛА).

Распрацаваны ў ЗША кампаніяй «Джэнерал Дайнемікс». Першыя 260 шт. зенітна-ракетных комплексаў былі выраблены да сярэдзіны 1979 года, пасля гэтага кампанія-вытворца атрымала заказ на вытворчасць партыі з 2250 шт. ПЗРК для арміі ЗША (агульным коштам 105 млн долараў)США // «Зарубежное военное обозрение», № 5, 1979..

Прыняты на ўзбраенне ў 1981 годзе. Адзін з найбольш распаўсюджаных ПЗРК, які стаіць на ўзбраенні 30 дзяржаў. Колькасць вырабленых ракет «стынгер» перавысіла 70 тысяч штук.

Тактыка-тэхнічныя характарыстыкі Сістэма навядзення: пасіўная інфрачырвоная або ультрафіялетавая. Даўжыня (ракеты): 1,52 м Дыяметр (ракеты): 0,07 м Стартавая маса: 10,1 кг Маса ПУ: 5,6 кг Далёкасць стральбы: 200-4800 м Максімальная вышыня цэлі: 3800 м Макс. хуткасць: 725 м / с (M = 2,2) Вага баявой часткі: 3 кг Тып баявой часткі: асколачная Тыпы ПУ: ПЗРК, M2 Bradley, M1097 Avenger, MQ-1 Predator, AH-64 Apache

Апісанне Лёгкі і адносна просты ў выкарыстанні FIM-92 Stinger страляе ракетамі класа «зямля-паветра», стрэл можа ажыццяўляцца адным чалавекам, хоць афіцыйна патрабуюцца двое. FIM-92B можа атакаваць лятальны апарат, які знаходзіцца на вышыні ад 180 да 3800 метраў, з адлегласці да 4800 метраў. Ракета можа быць таксама выпушчана з M-1097 «Авенджэр» () і M6 Linebacker (мадыфікацыя M2 Bradley для СПА). Варыянт пускавой устаноўкі для верталётаў называецца ATAS (). Кошт кіруемай ракеты ПЗРК «Стынгер» 80 тыс. долараў у цэнах 1986 года.

Баявое выкарыстанне

Фалклендская вайна

Баявы дэбют «джала» адбыўся падчас Фалклендскай вайны паміж Вялікабрытаніяй і Аргенцінай. У пачатку канфлікту спецназаўцы брытанскага SAS былі таемна экіпіраваны шасцю ракетамі, хоць яны і атрымалі мала інструкцый па іх выкарыстанні. Адзіны баец SAS, які прайшоў падрыхтоўку па сістэме, і павінен быў навучаць іншых жаўнераў, загінуў у выніку крушэння верталёта 19 траўня.One of their aircraft is missing — Britain's Small Wars Тым не менш на 21 траўня 1982 баец SAS збіў са «Стынгера» аргенцінскі штурмавік IA 58 Pucará.San Carlos Air Battles — Falklands War 1982 30 траўня, каля 11:00 раніцы, верталёт Аэроспасьяль SA-330 Puma быў збіты іншай ракетай, таксама выпушчанай SAS, у раёне гары Кент. Шэсць спецназаўцаў Нацыянальнай Жандармерыі Аргенціны загінулі, і яшчэ восем атрымалі раненні.Argentine Puma Shot Down By American «Stinger» Missile Асноўным ПЗРК, які выкарыстоўваўся абодвума бакамі ў ходзе Фальклендскай вайны, была ракета Blowpipe.

Савецкае ўварванне ў Афганістан У канцы 1985 некалькі груп, такія як Free Eagle, пачалі сцвярджаць, што ЦРУ не робіць дастаткова, каб падтрымліваць муджахедаў у савецка-афганскай вайне. Майкл Пілсберы, Вінцэнт Каністрара і іншыя аказваюць вялікі бюракратычны ціск на ЦРУ, каб пачаць пастаўкі Stinger паўстанцам. Гэта выклікала спрэчкі, бо да гэтага моманту ЦРУ дзейнічала на падставе таго, што Злучаныя Штаты не прымаюць удзел у вайне непасрэдна, па розных прычынах. Уся зброя, пастаўленая на той момант, была зроблена не ў ЗША, як штурмавыя вінтоўкі Type 56, набытыя ў Кітаі, і АК-47, АКМ набытыя ў Егіпце. Папярэднія спробы забяспечыць муджахедаў ПЗРК, а менавіта SA7 і Blowpipe, не спрацавалі вельмі добра.

Інжынер Джафар (Ghaffar) з Ісламскай Партыі Афганістана (Hezb-i-Islami) Гульбеддына Хекматыяра (Gulbuddin Hekmatyar) збіў са «Стынгера» першы Мі-24 25 верасня 1986 паблізу Джэлалабада (Jalalabad)http://www.homeland1.com/air-traffic/articles/879393-Successful-surface-to-air-missile-attack-shows-threat-to-airliners/ . ЦРУ ў канчатковым выніку перадала амаль 500 «стынгераў» (некаторыя крыніцы сцвярджаюць, 1500—2000) муджахедам у Афганістане ў рамках аперацыі Цыклон.Malley, William (2002) The Afghanistan wars. Palgrave Macmillan, p. 80. ISBN 0-333-80290-X Разам з 250 пускавымі ўстаноўкамі.Hilali, A. Z. (2005). US-Pakistan relationship: Soviet invasion of Afghanistan. p. 169. ISBN 0-7546-4220-8

Пасля вываду ў 1989 савецкіх войскаў з Афганістана ЗША спрабавалі выкупіць ракеты назад, у 1990 была запушчана праграма на 55 мільёнаў долараў. Атрымалася выкупіць каля 300 ракет (US $ 183300 кожная). Урад ЗША сабралі большасць стынгераў, але да 1996 года каля 600 ракет зніклі без вестак, а некаторыя знайшлі свой шлях у Харватыі, Іране, Шры-Ланке, Катары і Паўночная Карэі Stinger missile system http://www.foreignpolicy.com/articles/2010/07/28/The_Taliban_Doesn%E2%80%99t_Have_Stingers. Па дадзеных ЦРУ, ужо ў жніўні 1988 года ЗША запатрабавалі ад Катара вяртанне стінгераў . Чарлі Уілсан пазней сказаў CBS: ён «жыў у жаху», што грамадзянскі лайнер будзе збіты Stinger'ам, але ў яго не было сумневу ў тым, каб, забяспечыўшы стынгерам, перамагчы Саветы.

Грамадзянская вайна ў Анголе Адміністрацыя Рэйгана паставіла 310 «Стынгераў» руху UNITA (National Union for the Total Independence of Angola) Джонаса Савімбі ў перыяд з 1986 па 1989 год . Як і ў Афганістане, вяртанне ракет пасля заканчэння ваенных дзеянняў аказалася няпоўным. Але тэрмін захоўвання Stinger'аў — 4-5 гадоў, так што любая зброя, што пастаўлялася ў 1980-я гады, цяпер будзе ў непрацоўным стане "Stingers, Stingers, Who's Got the Stingers?, Slate..

Лівійскае ўварванне ў Чад Урад Чада атрымаў ПЗРК Stinger ад Злучаных Штатаў, калі Лівія ўварвалася ў паўночную частку гэтай афрыканскай краіны. 8 кастрычніка 1987 лівійскі Су-22MK быў збіты FIM-92А, выпушчанай арміяй Чада. Пілот, капітан Дыа аль-Дын (Diya al-Din), катапультаваўся і трапіў у палон. Пазней ён атрымаў палітычны прытулак ад французскага ўрада. Падчас контрнаступальнай аперацыі лівійскі МіГ-23МС быў збіты FIM-92A .

Вайна ў Чачне Расійскія афіцыйныя асобы заяўлялi аб прысутнасцi ПЗРК амерыканскай вытворчасці, а менавіта «Стынгераў» ў руках апалчэнцаў і партызанаў у Чачне. Яны тлумачаць некалькі сваіх паветраных страт ад амерыканскіх ПЗРК. Наяўнасць такіх ракет была пацверджана фотаздымкамі, але не вядомы ні іх фактычны лік, ні іх паходжанне.http://www.militaryphotos.net/forums/showthread.php?30248-chechen-terrorists-with-a-stinger

Грамадзянская вайна ў Шры-Ланка Тыгры вызвалення Таміл-Ілама таксама здолелі набыць адзін або некалькі комплексаў, магчыма, з былых запасаў муджахедаў, і выкарыстоўвалі па меншай меры адзін раз — збілі Мі-24 ВПС Шры-Ланкі 10 лістапада 1997 г.http://aviation-safety.net/wikibase/wiki.php?id=141721

Аперацыя Нязломная Свабода (Operation Enduring Freedom) Некаторыя з ПТРК, якія ЗША пастаўлялі пачынаючы з 1987 года, маглі б быць выкарыстаныя супраць войскаў кааліцыі падчас інтэрвенцыі ЗША ў Афганістане. Па палітычных прычынах ЗША прымяншаюць ці нават адмаўляюць выкарыстанне паўстанцамі ПЗРК, прыпісваючы атакі некіравальным стрэлам РПГ. Аднак стала вядома, што самалёты кааліцыі былі атакаваны з ПЗРК розных тыпаў у розных выпадках.

Эксплуатанты Афганскія муджахеды Афганістан

: Стынгеры вырабляюцца па ліцэнзіі EADS.Tiger Attack Helicopter, Europe. Retrieved on October 24, 2008. 476 пускавых установак

145 пускавых установак

Ліван 100 стынгераў былі захоплены ліванскімі ўзброенымі сіламі на борце MV LUTFALLAH II. Літува

350 пускавых установак Паўднёвая Карэя

Рэспубліка Кітай (Корпус марской пяхоты Рэспублікі Кітай, Армія Рэспублікі Кітай)Defpro.com

з 1992 года вырабляюцца па ліцэнзіі кампаніяй RoketsanOfficial Roketsan Stinger Page. Retrieved on October 23, 2008. Хамас Выкарыстоўваліся раней.

вырабляюцца па ліцэнзіі

FIM-92 Stinger у кампутарных гульнях

Battlefield 2 Real War Battlefield 3 Battlefield 4 Call of Duty 4: Modern Warfare Call of Duty: Modern Warfare 2 Call of Duty: Modern Warfare 3 Call of Duty: Black Ops II Comanche 3 Command & Conquer: Generals Grand Theft Auto: San Andreas Joint Operations: Typhoon Rising ArmA 2 Empire Earth Metal Gear Solid Operation Flashpoint Operation Flashpoint: Dragon Rising Resident Evil 2 Resident Evil 3 Shadow Company

Катэгорыя:ПЗРК Катэгорыя:Узбраенне Марской пяхоты ЗША Катэгорыя:Зенітныя ракетныя комплексы ЗША Катэгорыя:Зенітныя ракетныя комплексы Кітая