Сярге́й Бенядзі́ктавіч Карп (, мястэчка , Віленская губерня, цяпер Гродзенская вобласць — ) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія З 1912 года член яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай партыі, уваходзіў у яе кіруючыя органы, з 1921 года член КПСС.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года на савецкай і гаспадарчай рабоце.

З 1919 года па заданні Цэнтральнага бюро яўрэйскай секцыі пры ЦК РКП(б) ствараў левыя арганізацыі «Паалей Цыёна» ў Аўстрыі, Егіпце, Палесціне.

З 1924 года наркам фінансаў, у 1925—1929 намеснік старшыні СНК, адначасова да лютага 1927 года старшыня Дзяржплана, потым ВСНГ БССР.

З 1934 года старшыня Дзяржплана РСФСР. Член ЦВК БССР у 1922—1929. Член ЦК КП(б)Б у 1927—1929 гадах.

10 ліпеня 1937 года быў арыштаваны органамі НКУС СССР. Расстраляны 30 кастрычніка 1937 года. Рэабілітаваны пасмяротна Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 22 лютага 1956 года.

Літаратура С.91

Спасылкі Біяграфія на старонцы Міністэрства эканомікі

Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Народныя камісары фінансаў БССР Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Старшыні Дзяржплана БССР Катэгорыя:Намеснікі Старшыні СНК БССР Катэгорыя:Старшыні ВСНГ БССР