thumb|206 px|Магічны квадрат з фразай SATOR AREPO TENET OPERA ROTAS (), чытаецца ва ўсіх кірунках Паліндро́м — слова, выраз, лік ці нейкая іншая паслядоўнасць элементаў, якая супадае з сваім люстэркавым адлюстраваннем, чытаецца аднолькава і злева направа і справа налева. Пры гэтым прагалы і знакі пунктуацыі звычайна не зважаюць.
Слова паліндром паходзіць ад грэчаскага palin (παλιν) — «назад» і dromos (δρóμος) — «шлях, кірунак». Паліндромы вядомыя з даўніх часоў. Старажытныя грэкі на фантанах змяшчалі надпіс «Νίψον ανομήματα μη μόναν όψιν» (мыйце свае грахі так сама як і твар). Ад грэкаў паліндромы перайшлі да рымлян. Найвядомы лацінскі паліндром «Sator Arepo Tenet Opera Rotas» (магчымы пераклад: Сейбіт Арэпа ў працы трымае колы) можна размясціць у квадрат, і ён чытаецца як па радках, так і па слупках:
Прыклады паліндромаў англійская: Race fast, safe car (гані хуткі, бяспечны аўтамабіль) беларуская: Імёны: Піліп, Натан, Ала, Патап. Словы: казак, тут. іўрыт: ילד כותב בתוך דלי (хлопчык піша ўнутры вядра) італьянская: Autore, ero tua (аўтар, я твой) кітайская: 我愛媽媽,媽媽愛我 (я люблю маці, маці любіць мяне) лацінская: Ave, Eva! (радуйся, Ева) Sum summus mus (я — наймацнейшы мыш) маратхі: नवजीवन (новае жыццё) нямецкая: Reit nie tot ein Tier (ніколі не заганяй жывёлу да смерці) польская: Kobyła ma mały bok (кабыла мае малы бок) руская: Кит на море — романтик (кіт на моры — рамантык) эсперанта: Ora trovo: vortaro! (залатая знаходка: слоўнік!)
На паліндрамічны дзень — 20 лютага 2002 года (20022002), Петэр Норвіг стварыў камп’ютарную праграму, якая згенеравала найдаўжэйшы паліндромhttp://www.norvig.com/pal2txt.html на англійскай мове, складзены з 17 259 слоў.
У сучаснай паэзіі вылучаюць верш-паліндром і верш-паліндрамон. Верш-паліндром складаецца з паліндромных радкоў. Верш-паліндрамон — адзіны паліндром ад пачатку да канца.
Спасылкі Віктар Жыбуль. «Гісторыя і тэорыя паліндрому»: лекцыя 1 , лекцыя 2
Катэгорыя:Літаратурныя формы Катэгорыя:Славесныя гульні